Тры + два

гранит 2015 23 тур

Адбыліся гульні чарговага тура чэмпіянату краіны па футболе ў вышэйшай лізе. Мікашэвіцкі “Граніт» прымаў на сваім полі салігорскі “Шахцёр».

Непрыемныя нюансы пачалі “ўсплываць” яшчэ да пачатку матча, калі па тэхнічных прычынах не прагучаў Гімн Рэспублікі Беларусь. А потым “гранітаўцам” не пашанцавала ўгадаць з выбарам аблюбаванай імі паловай поля: звычайна яны пачынаюць з правага боку ад галоўнай трыбуны. На гэты раз дастаўся левы. Роўна ў 14 гадзін прагучаў свісток арбітра, і паядынак пачаўся. Адразу гульня перамясцілася на “гранітаўскую” частку. I на другой хвіліне матча ўраджэнец Мікашэвіч Мікалай Януш, які ўжо некалькі сезонаў гуляе пад сцягам “Шахцёра”, забівае першы мяч у вароты былой роднай каманды. Гэты гол дазволіў яму ўзначаліць спіс бамбардзіраў.

Салігорскія футбалісты не спыніліся на дасягнутым і працягвалі атакаваць вароты гаспадароў. Няўдалы адскок — і на 9-ай хвіліне яшчэ адзін мяч аказваецца ў сетцы Ільі Гаўрылава. I толькі пасля таго, як трэці гол уляцеў пад перакладзіну “гранітаўцаў”, мікашэвіцкія футбалісты прачнуліся і пачалі дэманстраваць тую гульню, якую ад іх чакалі балельшчыкі.

Урэшце, да канца перапынку намаганнямі Дзмітрыя Клімовіча ўдалося адыграць адзін мяч.

Другая палова сустрэчы праходзіла пад дыктоўку гаспадароў і пры дружнай падтрымцы лунінчан, якія прыйшлі ў гэты дзень, каб пабалець за сваіх землякоў. На 60-ай хвіліне Дзмітрый Асіпенка скарачае адставанне да мінімуму. Увесь застаўшыйся час “Граніт” дэманстраваў прыгожы атакуючы футбол, але пры завяршэнні камбінацый не хапала дакладнасці. У выніку — паражэнне 2:3.

У наступным туры 24 кастрычніка “Граніт» правядзе гульню на выездзе з жодзінскім “Тарпеда-БалАЗ”.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.