За крок ад п’едэстала

багук

Усяго адно ачко ўступіла зборная Лунінецкага раёна Драгічынскаму ў барацьбе за трэцяе месца ў абласных спаборніцтвах па кросе, які праходзіў у Іванава.

Наша каманда мела прыўзняты настрой, улічваючы вынікі, паказаныя тыдзень таму ў сасновым бары. Трапіць у прызавую тройку ў гэтых спаборніцтвах — значны поспех. А тут адразу трое юных спартсменаў заваявалі бронзу. Гэта Максім Трухноў з Палескага ў бегу на 1000 метраў, Віталь БАГУК (на здымку) (2000 метраў) і Вікторыя Ліпская (1000 метраў) з Мікашэвіч. Не першы год радуюць поспехамі прадстаўнікі мікашэвіцкага рэгіёна, якія трэніруюцца пад кіраўніцтвам Пятра Капліча. Трэба дадаць, што некаторыя яго выхаванцы трапілі ў васьмёрку мацнейшых і прынеслі важныя ачкі ў камандную скарбонку. Гэта Ілья Канапацкі (4-ае месца), Ілья Урублеўскі (5-ае), Варвара Ліпская (7-ае). Яшчэ парадаваў сваім выступленнем вучань Вялікачучавіцкай СШ Вадзім Гаргун, які на 3-кіламетровай дыстанцыі паказаў шосты вынік.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.