Запрашае асенні кірмаш

ярмаркамикаши3

У нядзелю, 4 кастрычніка, у Лунінцы пройдзе кірмаш па продажу сельскагаспадарчай прадукцыі.

Гандляры будуць чакаць пакупнікоў на вуліцах Савецкая і Прывакзальная. Жадаючым набыць сена, салому і ўгнаенні варта зазірнуць на спецыяльную пляцоўку каля аўтастанцыі. З продажам сваёй прадукцыі і нумарамі мастацкай самадзейнасці завітаюць прадстаўнікі полі-тэхнічнага і сельскагаспадарчага каледжаў. Сваю культурна-забаўляльную праграму рыхтуе калектыў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Супрацоўнікі РАУС перакрыюць рух аўтатранспарту на вуліцы Савецкая і Прывакзальнай плошчы з 6 да 15 гадзін. Гарадскія аўтобусы будуць курсіраваць змененым маршрутам: замест чыгуначнага вакзала прыпыняцца на пляцоўцы каля магазіна “Верас”.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: