Лімбажы — Лунінец: сувязям мацнець!

лимбажы

На мінулым тыдні Лунінеччыну наведала дэлегацыя латвійскага горада-пабраціма Лімбажы. У райвыканкаме старшыню Лімбажскага краявога самакіравання Дзідзіса Земмерса, дэпутатаў самакіравання Зіедоніса Рубезіса і Яніса Рэмесса віталі старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко і райсавета — Віктар Рафаловіч.

Звяртаючыся да гасцей, Аляксандр Пачко выказаў задаволенасць пабрацімскімі сувязямі з Лімбажы. Прыклад развіцця далейшых стасункаў паказвае дзіцячая дыпламатыя: сёлета ў Латвіі пабывалі юныя лунінецкія мастакі, а Луні-нец наведалі будучыя музыканты з Лімбажы. Аляксандр Мікалаевіч выказаў спадзяванне, што ў будучым узаемаадносіны гарадоў-пабрацімаў выйдуць на новы ўзровень, уключыўшы ў сябе эканамічную састаўляючую. У тым, што наш раён у гэтым сэнсе перспектыўны, пераканаў аповяд пра асаблівасці народна-гаспадарчага комплексу Лунінеччыны і развіццё аб’ектаў сацыяльна-культурнай сферы.

Старшыня краявога самакіравання Дзідзіс Земмерс выказаў удзячнасць за цёплы сяброўскі прыём, не пашкадаваўшы слоў захаплення нашым горадам. Лімбажы таксама не стаіць на месцы: нядаўна там паявілася новая бібліятэка, якая па аснашчанасці ўваходзіць у дзясятку лепшых аналагічных устаноў краіны. А вось узвядзенне плавальнага басейна і новай школы ў латвійскім горадзе-пабраціме пакуль толькі плануюць.

У памяць аб сустрэчы яе ўдзельнікі абмяняліся сувенірамі. У дар новай бібліятэцы былі перададзены некалькі кніг беларускіх аўтараў.

У той жа дзень дэлегацыя з Латвіі пабывала на святкаванні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрама, а на наступны — пазнаёмілася са славутасцямі горада над Бугам.

 

Add Comment

Войти с помощью: