Даніна павагі

революция

Мітынг з нагоды 98-ай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі прайшоў у мінулую пятніцу на плошчы Леніна ў райцэнтры.

У прывітанні ад імя раённых улад намеснік старшыні райвыканкама Руслан Хоміч абагуліў значнасць падзеі: “Сёння Рэспубліка Беларусь ідзе па выбраным народам шляху развіцця, у аснове якога завешчаныя Кастрычнікам ідэалы міру, свабоды, роўнасці і справядлівасці”. Вучні СШ №1 падрыхтавалі невялікі вершаваны літмантаж, пасля чаго прадстаўнікі ўлады і грамадскасці ўсклалі кветкі да помніка правадыру рэвалюцыі.

Add Comment

Войти с помощью: