Лепшае дасягненне

баскетбол 160

У пяты раз навучэнцы сельгаскаледжа прадстаўлялі Брэсцкую вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах па баскетболе сярод устаноў прафтэхнавучання.

У Гродна каманда на чале з выкладчыкам фізічнага выхавання Віталем Каташуком ехала з настроем на перамогу. Згодна з жараб’ёўкай трапілі ў групу з баскетбалістамі Мінска і Магілёўскай вобласці. У першы дзень з лікам 61:46 перайгралі магіляўчан, а ў другі – мінчан (43:38). На жаль, у барацьбе за першае месца ўступілі гродзенцам. Між тым, і сярэбраныя ўзнагароды – значны поспех.

– Так высока нашы баскетбалісты яшчэ не ўзнімаліся, – расказвае Віталь Каташук. – Вельмі рады выступленнем сваіх падапечных. Прыемна, што здолелі перамагчы каманды, у складзе якіх ёсць спартсмены, якія займаліся баскетболам у спецыялізаваных ДЮСШ. Але ў нашых навучэнцаў сапраўдны спартыўны характар, які дазволіў прайсці ўсе прыступкі да фіналу. За каманду выступалі Антон Кунахавец, Станіслаў Неўдах, Мікалай Чарняковіч, Аляксандр Косач, Уладзіслаў Гопта, Ягор Хута, Аляксей Казлоў, Кірыл Ермаковіч і Віктар Жулега.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.