Віват, “Планета дзяцінства”!

планета детства

20 лістапада — Сусветны дзень дзіцяці. Аказваецца, у календары ёсць і такое свята. Менавіта гэтую нагоду мы скарысталі для таго, каб пазнаёміцца з абсалютна маладым незвычайным калектывам — шоу-групай “Планета дзяцінства” Яе дэбют на вялікай сцэне адбыўся зусім нядаўна — падчас святкавання Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрама. Дарослыя доўга не хацелі адпускаць маленькіх артыстаў. якія выступалі разам з вядомым у нашым раёне і за яго межамі народным ансамблем “Прымакі”.

Як даведаліся пазней, кіраўніком невялікага дзіцячага “тэатра” з’яўляецца настаўніца музыкі і мастацтва СШ №2 г. Лунінца Таццяна ШУЛЬЖЫК. А нарадзіўся калектыў у звычайным школьным гуртку, які сёння наведваюць 17 дзетак. Умоўна Таццяна Фёдараўна падзяліла іх на дзве групы — старэйшую і малодшую. Якраз малодшая ў складзе Івана СЫЦЭВІЧА, Цімафея КАНАПАЦКАГА, Арсенія МАРКАВІЧЭНКІ, Івана РАФАЛОВІЧА і дэбютавала на сцэне гарадскога Дома культуры.

З дзеткамі Т.Ф. Шульжык працуе даўно і, трэба спадзявацца, што маючы бясцэнны вопыт, настаўніца здолее знайсці залаты ключык да сэрцаў сваіх выхаванцаў з тым, каб назаўжды прывіць ім любоў да мастацкага слова, беларускай песні і роднай зямлі.

Add Comment

Войти с помощью: