Хутчэй вяртайцеся

призывник

Раённы дзень прызыўніка прайшоў у Лунінцы напрыканцы мінулага тыдня. Як і ў папярэднія гады — па традыцыйным сцэнарыі.

Дружнай калонай пад гукі духавога аркестра юнакі прайшлі ад райваенкамата да ГДК, дзе і адбывалася мерапрыемства. Перад пачаткам яго ў чарговы раз уключылі аматарскі відэафільм з вясенніх аўтапрабегаў. Ваенны камісар Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў Уладзімір Жук зачытаў Указ Прэзідэнта Беларусі. Са словамі прывітання звярнуліся да прысутных начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама Андрэй Курыловіч, настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших” іерэй Сергій Крышталь, прадстаўнікі праваахоўных органаў, грамадскіх арганізацый, бацькі.

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі падрыхтаваў для юнакоў, якія на днях пачнуць адпраўляцца ў воінскія часці і вайсковыя падраздзяленні, пісьмовыя наборы, каб у век сучасных тэхналогій усё ж не забывалі пра эпісталярны жанр.

Нягледзячы на тое, што выступленні і ўручэнні павестак былі падзелены канцэртнымі нумарамі, свята не адчувалася. Юнакі ўсё больш гутарылі адзін з адным, нешта разглядалі ў сваіх тэлефонах. Упэўнены, што і артыстам было не вельмі прыемна выступаць перад прыкметна “прарэджанай” залай. Значнасці мерапрыемству магло б надаць запрашэнне старшакласнікаў гарадскіх школ, бацькоў прызыўнікоў, ці іншая форма яго правядзення.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.