Каб памяць загінуўшых імёны…

лахва памятник

У цэнтры Лахвы ўрачыста адкрылі помнік землякам, паклаўшым на алтар Перамогі свае жыцці. 95 прозвішчаў, высечаных на чорных мармуровых плітах, будуць захоўвацца ў памяці нашчадкаў, нагадваючы пра жахі вайны і ў той жа час заклікаючы берагчы мір на зямлі.

Дата 9 снежня выбрана не выпадкова. Гэта дзень, калі праваслаўныя вернікі шануюць памяць заступніка воінаў – святога Георгія Пабеданосца. З самага ранку ў мясцовым храме Прасвятой Багародзіцы прайшла ўрачыстая служба з удзелам архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана і свяшчэннаслужыцеляў раёна. З царквы хрэсным ходам вернікі накіраваліся да помніка, дзе іх сустракалі прадстаўнікі ўлады, сілавых структур Брэстчыны, грамадскасць і мясцовыя жыхары. Асаблівую святочнасць надавала прысутнасць вайскоўцаў, выхаванцаў Баранавіцкага кадэцкага вучылішча і вучняў праваахоўных класаў Мікашэвіцкай СШ №2.

Урачыстасць пачалася з хвіліны маўчання. Затым былі выступленні старшыні райсавета Віктара Рафало-віча, ганаровага грамадзяні-на Лунінецкага раёна, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Паўла Дабрынца, кіраўніка Лахвенскага сельвыканкама Людмілы Пашкевіч, ваенкома Лунінецкага і Ганцавіцкага Уладзіміра Жука і іншых. Пасля асвяшчэння помніка, да яго былі ўскладзены вянкі і кветкі, затым прысутныя накіраваліся ў мясцовую школу. Найбольш актыўным удзельнікам патрыятычнага руху ўручылі юбілейныя медалі. Цудоўны канцэрт падрыхтавалі калектывы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Сваёй творчасцю радавалі прысутных танцавальны ансабль “Мірыданс”, узорны калектыў “Залатое птушаня”, Ігар Мігалевіч, Дзмітрый Гарошка, Марына Корчык, народны ансамбль народнай песні і музыкі “Прымакі”.

Галіна Кучэйка

Дадаць каментарый

Войти с помощью: