«Алімп» — наперад!

олимп

Такім заклікам пачынаюць кожную гульню падапечныя Аляксандра Лабко, удзельнічаючы
ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па хакею з шайбай.

Другі год каманда “Алімп-2011”, за якую выступаюць юнакі 2003 года нараджэння, абараняе гонар Лунінеччыны на такім высокім узроўні. Тыя, хто сочаць за юнымі хакеістамі на працягу гэтага часу, адзначаюць прагрэс. Каманда расце і набіраецца гульнявога вопыту з кожным матчам.

На гэты раз у госці да лунінчан прыехаў салігорскі “Шахцёр”. Няпроста складваўся для гаспадароў першы паядынак, які завяршыўся з лікам 1:5. У нашай каман-дзе вызначыўся Данііл Ліпскі. У нядзелю гульня была больш роўная: лунінчане забілі 4 шайбы, прапусцілі – 6. Выніковасцю адзначыліся Аляксей Гарапучык (2), Аляксандр Яраховіч і Максім Вярэніч.

Пройгрыш крыху расчараваў, але трэнер і каманда ўпэўнены, што перамогі чакаюць наперадзе.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: