Міжнародны турнір

легкая атлетика

У Брэсце прайшоў Міжнародны турнір па лёгкай атлетыцы, прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза генерал-лейтэнанта Дзмітрыя Карбышава.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел юнакі і дзяўчаты 1999-2000 і 2001-2002 гадоў нараджэння з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Малдовы, Польшчы і Славакіі. Падчас цырымоніі адкрыцця іх вітаў старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі, а таксама чэмпіёнка свету ў бегу на 800 метраў Марына Арзамасава.

Усяго на бегавыя дарожкі і спартыўныя сектары  выйшлі каля 600 юных спартсменаў. У іх ліку – прадстаўнікі Лунінеччыны, якія зараз удасканальваюць сваё майстэрства ў вучылішчы Алімпійскага рэзерву. Ілья Канапацкі (на здымку ў цэнтры) (трэнер Пётр Капліч) стаў пераможцам у бегу на 2000 метраў. Юлія Курак (трэнер Валерый Жукоўскі) заняла трэцяе месца ў скачках з шастом. Асабліва хочацца вызначыць дзятлаўчанку Вікторыю Захарчук, якая таксама шмат год трэніравалася ў Валерыя Пятровіча. У бегу на 60 метраў яна фінішавала другой і павінна была стаць першай на такой жа дыстанцыі з бар’ерамі. Справа ў тым, што яна паказала вельмі высокі вынік у папярэднім забегу, а вось у фінале не пашанцавала – упала, калі сыходзіла з апошняга бар’ера. Між тым, паспела не проста хутка падняцца, а “ўскочыць” на бронзавую прыступку п’едэстала гонару. Фундатар спаборніцтваў быў уражаны характарам Вікторыі, якая была адзначана персанальным падарункам за волю да перамогі – планшэтам. Акрамя таго, выступаючы за каманду горада Брэста ў складзе эстафетнага квартэта, яна стала не толькі пераможцай, але і ўладальніцай рэкорду спаборніцтваў – 1.42,91 хвіліны.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: