Пацвердзілі тытул мацнейшай каманды

редигерово

Пра тое, што валейбол з’яўляецца адным з любімых гульнявых відаў спорту лунінчан,
сведчыць вялікая колькасць каманд, якія заявіліся на ўдзел у раённай спартакіядзе школьнікаў сярод юнакоў. Іх было 16, і толькі 8 мацнейшых трапілі ў фінальную частку спаборніцтваў.

З групы “А” ў паўфінал выйшлі валейбалісты Рэдзігераўскай і Любанскай яслі-сад-СШ, з групы “Б” – Палескай СШ і гімназіі г. Лунінца. Гэтыя каманды аказаліся на прыступку вышэй за зборныя мікашэвіцкай СШ №2, Міжлескай, Любачынскай і Вялуцкай СШ.

У барацьбе за трэцяе месца любанцы ўзялі верх над школьнікамі з Палескага (2:1).

У паядынку за тытул пераможцы  сустрэліся гімназісты і спартсмены Рэдзігераўскай СШ (на здымку). Абодва сэты пачаліся з лідарства валейбалістаў элітнай установы. Аднак яны ні разу не змаглі захаваць перавагу ў завяршальных стадыях. 25:27 і 18:25 – з такім лікам перамаглі вясковыя школьнікі і ў чацвёрты раз сталі лепшымі ў раённых спаборніцтвах. Лепшым іграком турніру названы Арцём Ткачук, які ўзнагароджаны прызам ад РФСК “Здароўе”.

Не хаваў радасці трэнер Рэдзігераўскай каманды Іван Рахацэвіч, які ні на хвіліну не сумняваўся ў поспеху сваіх падапечных. Настаўнік фізічнага выхавання гімназіі Віктар Казун задаволены выступленнем юных валейбалістаў. Ён нават не разлічваў на тое, што юнакі трапяць у лік прызёраў. Дапамаглі балельшчыкі і дырэктар навучальнай установы Аляксандр Грушэўскі, якія актыўна падтрымлівалі каманду.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.