Разам — яшчэ мацней

брсм

Ва ўпрыгожанай плакатамі і кветкамі актавай зале СШ №4 г. Лунінца адбылося ўручэнне членскіх білетаў ГА “БРСМ”.

У госці да школьнікаў завіталі в.а. першага сакратара райкама БРСМ Ігар Гаргун, старшыні раённых: аб’яднання прафсаюзаў – Ігар Гапон і савета ветэранаў – Надзея Лазіцкая, намеснік кіраўніка раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” Канстанцін Гоман, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццяна Трэгубава.

– Гэта правільна, што ў вас ёсць свае ідэі, задумкі, творчыя планы, – адзначыў у сваім выступленні І.І. Гапон. – Рэалізаваць іх можна з аднадумцамі. Кожны малады чалавек павінен мець магчымасць быць пачутым, абмеркаваць пытанні, якія яго хвалююць, з іншымі зацікаўленымі людзьмі, а таксама атрымаць падтрымку.

2015-ты адзначаны адметнай датай – 70-гадовым юбі-леем Вялікай Перамогі. Прысутным прадэманстравалі відэафільм пра аўта-прабег па памятных мясцінах раёна.

Надзея Лазіцкая падзякавала падлеткам за тое, што яны праяўляюць актыўную жыццёвую пазіцыю і дапамагаюць пажылым людзям.

Пасля ўрачыстай часткі госці адказалі на хвалю-ючыя пытанні юнакоў і дзяўчат. Потым іх пазнаёмілі з відэапрэзентацыяй па асноўных напрамках дзейнасці БРСМ. Усе з задавальненнем праслухалі музычную кампазіцыю «Гэта Беларусь» у выкананні Анастасіі Бярозка і Вікторыі Савіч. Самая шматлікая маладзёжная арганізацыя займела новых сяброў. Запал і маладая энергія гарэлі ў вачах юнакоў і дзяўчат. Упэўнены, што яны абавязкова будуць удзельнічаць у грамадскім жыцці не толькі сваіх устаноў навучання, але і раёна.

Марына Арэшка

Дадаць каментарый

Войти с помощью: