Шчыра віншуем з надыходзячым 2016 годам

christmas-garland-clip-art-borders-1053321

ПАВАЖАНЫЯ ЖЫХАРЫ БРЭСТЧЫНЫ!

Ад імя кіраўніцтва вобласці прыміце самыя добрыя ВІНШАВАННІ з надыходзячым 2016 годам!

Напярэдадні Новага года кожны задумваецца аб тым, што ўдалася дасягнуць і над чым прадстаіць яшчэ працаваць.

Для Брэсцкай вобласці адыходзячы год быў напружаным, у многім стаў праверкай на трываласць. Але мы разам пераадольвалі цяжкасці, вучыліся эканоміць, падтрымліваць дысцыпліну і парадак, асэнсоўваючы вялікую адказнасць за далейшы лёс сваёй краіны і роднага краю.

Наперадзе ў нас яшчэ больш сур’ёзныя задачы, ад выканання якіх залежыць стабільнасць і спакой у краіне, дабрабыт яе жыхароў. І галоўныя нашы намаганні будуць накіраваны на развіццё ўсіх галін эканомікі, удасканаленне сацыяльнай падтрымкі слабаабароненых слаёў насельніцтва, мадэрнізацыю сфер адукацыі і аховы здароўя, павышэнне якасці жыцця.

Дарагія землякі!

Напярэдадні свята прыміце сардэчныя словы ўдзячнасці за працавітасць, цярплівасць і аптымізм, які абавязкова дапаможа ўсім нам справіцца з любымі выпрабаваннямі і надасць сілы для будучых здзяйсненняў. Давайце напоўнім надыходзячы год добрымі справамі і радасцю мірнага стварэння, і ўсё задуманае абавязкова здзейсніцца. Моцнага здароўя, шчасця і ўдачы ўсім вам.

Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт. Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў.

garland

Шаноўныя жыхары Лунінеччыны! Дарагія сябры!

Надыходзіць Новы год — любімае ўсімі свята. Здаўна яно сімвалізуе пераемнасць і трываласць народных традыцый, і ў той жа час з’яўляецца пачаткам новага этапа жыцця. У пераднавагоднія дні прынята падводзіць вынікі і намячаць планы на будучае. I яшчэ гэтае свята аб’ядноўвае нас, бо прыходзіць у кожны дом, кожную сям’ю, і да ўсіх аднолькава — разам з упрыгожанай ёлкай, шчодрым застоллем, яркімі феерверкамі, з асаблівай атмасферай светлай радасці.

Сустракаючы Новы год, ва ўрачыстым боі курантаў мы адчуваем яднанне са сваімі сябрамі, суседзямі, з усёй краінай. Няхай гэтыя ўрачыстыя хвіліны застануцца з намі і пасля Новага года, няхай яны заўсёды нагадваюць аб тым, што разам мы — сіла, якая можа вяршыць вялікія справы.

Адыходзячы год быў няпростым, але ж нам ёсць чым ганарыцца. Пэўныя поспехі дасягнуты і ў прамысловасці, і ў сельскай гаспадарцы. Эфектыўна функцыянавала са-цыяльная сфера. У аснове агульных радасцей і перамог — гонар за родную зямлю і яе цудоўных людзей.

Выказваем сардэчную ўдзячнасць усім, хто ўнёс свой уклад у агульную справу развіцця і росквіту нашага раёна: рабочым пра-мысловых прадпрыемстваў, сельскім працаўнікам і прадпрымальнікам, работнікам культуры, педагогам, урачам, супрацоўнікам праваахоўных органаў і ваеннаслужачым. Шырока і ўрачыста адзінай сям’ёй усіх пакаленняў мы адсвяткавалі юбілей Вялікай Перамогі, аддаючы даніну павагі подзвігу абаронцаў Айчыны, нашым ветэранам. 2015 год быў для нас і годам выбару. Ганарымся мудрымі рашэннямі лунінчан, беларускага народа, прынятымі ў ходзе выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дарагія землякі! У чароўную ноч пажадаем адзін аднаму ўсяго самага найлепшага: здароўя, поспехаў, міру ў сям’і і краіне, дастатку, старэйшым пакаленням — клопату і ўвагі, а дзецям — цёплага бацькоўскага дома, мудрай мацярынскай любові. Мы жывем у XXI стагоддзі, і няхай у нас хопіць сіл, адвагі, ініцыятывы і энтузіязму, каб крочыць у нагу з часам вялікіх і добрых перамен. Шчасця вам і дабра. З Новым годам!

Аляксандр ПАЧКО, старшыня райвыканкама.

garland

ДАРАГІЯ ЗЕМЛЯКІ

Прыміце шчырыя ВІНШАВАННІ з Новым 20і6 годам і Нараджэннем Хрыстовым! Надыходзіць 2016 год — свята чараўніцтва, усімі любімае і ўсімі чакаемае. Яно заўсёды нясе надзею на лепшае, на добрыя перамены. Гэта свята адрозніваецца асаблівай дабрынёй і цяплом. Няхай усе праблемы і нягоды застануцца ў мінулым. Якім будзе надыходзячы год, залежыць ад кожнага з нас. Таму, перш за ўсё жадаем усім веры ў сябе і свае сілы, вялікіх здзяйсненняў і надзей, міру і спакою ў кожным доме, узаемаразумення, дастатку, любові, шчасця, душэўнай раўнавагі, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, паболей радасці, моцнага здароўя і дабрабыту. Няхай ажыццяўляюцца вашы самыя запаветныя мары. З Новым годам!

З павагай — Таццяна УДАВЕНКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
Валянціна ВЕРАС, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

treeline

Add Comment

Войти с помощью: