Удалы дэбют

баскетбол

Тры гады запар навучэнкі політэхнічнага каледжа станавіліся пераможцамі абласнога першынства па баскетболе сярод каманд устаноў прафтэхнавучання. Сёлета яны заявілі пра сябе на рэспубліканскім узроўні.

У Гродна з’ехаліся мацнейшыя зборныя з кожнай вобласці і горада Мінска. Першымі саперніцамі нашых дзяўчат сталі магіляўчанкі. Убачыўшы іх на размінцы, першае, што кінулася ў вочы, – рост. Да таго ж, уражвала вельмі тэхнічнае валоданне мячом. Аднак, трэнер каманды Віктар Каратыш здолеў пераканаць лунінчанак у тым, што яны выглядаюць не горш. Гэта пацвердзіла і сама гульня, у якой нашы перамаглі з лікам 48:27. А потым, як кажуць, справа пайшла: узялі верх над гамяльчанкамі – 57:18, а затым над мінчанкамі – 38:8.

Заняўшы першае месца ў падгрупе, у барацьбе за тытул пераможцы сустрэ-ліся з гаспадынямі. На працягу ўсяго гульнявога часу ішла роўная барацьба. Потым лунінчанкі мелі перавагу ў 7 ачкоў. Але тут сталі фіксавацца адзін фол за другім. У выніку два мацнейшыя ігракі апынуліся на лаве запасных. А гродзенскія баскетбалісткі тым часам удала прабівалі штрафныя. Закончыўся паядынак перамогай гаспадынь з лікам 31:29. Невялікай маральнай кампенсацыяй за пройгрыш у рашаючым матчы стала прызнанне лепшымі ігракамі турніру адразу дзвюх прадстаўніц нашага каледжа – Бажэны Шульжык (нападаючая) і Анастасіі Воран (цэнтравая). Разам з імі сярэбраныя ўзнагароды заваявалі Ганна і Яна Чарнавокія, Наталля Махнюк, Крысціна Ашуркевіч, Святлана Міхнавец і Крысціна Бубіч.

Алена Даніловіч

Дадаць каментарый

Войти с помощью: