45-гадовае падарожжа ў свет дзяцінства

3 сад 1

Калі б чалавечая энергія была афарбавана    ў жоўты колер, якім дзеці малююць праменьчыкі сонца, то ім былі б заліты ўсе пакоі і калідоры дзіцячага сада №3 г. Лунінца, дзверы якога ўжо 45 год адкрыты для маленькіх гараджан. У гонар дня нараджэння тут ладзілі свята.

За час свайго існавання дзіцячы сад, таксама як і яго выхаванцы, прайшоў доўгі шлях станаўлення, набыцця педагагічнага вопыту і творчых ідэй. Тут імкнуцца рабіць усё, каб малышы адчувалі сябе ўтульна і камфортна. З 2010 года дашкольную навучальную ўстанову ўзначальвае Ала Прыбаровіч, якая не стамлялася дзякаваць калегам за стараннасць, прафесіяналізм і падтрымку.

63 работнікі і 205 выхаванцаў – самая вялікая каштоўнасць. Павіншаваць калектыў прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Захаркевіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Іван Раковіч, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Нэлі Рафаловіч. Яны ўручылі ўзнагароды лепшым работнікам і адрасавалі шмат цёплых слоў юбілярам. Не шкадавалі іх і калегі з іншых дашкольных устаноў, ад імя якіх выступіла Тамара Майсак.

3 сад 2

Калектыў вызначаецца стабільнасцю, чуласцю і дружалюбствам – гэта падкрэсліла ветэран працы Варвара Комар. Тое, што дзіцячы сад набыў індывідуальнасць і карыстаецца папулярнасцю ў бацькоў, якія ў сваю чаргу імкнуцца таксама ўнесці свой уклад у яго росквіт, адзначаў прадстаўнік папячыцельскага савета Сяргей Шамяціла. Кранаючыя выступленні імянінніку падарылі юныя выхаванцы, і тыя, хто рабіў тут свае першыя крокі. У іх ліку –  Андрэй Ляшук, Анастасія Трохіна і Мікіта Раковіч. Дружнымі апладысментамі віталі юбіляры музычныя віншаванні ад ансамбля “Прымакі”.

3 сад 3

Вершы, песні, танцы, гумарыстычныя сцэнкі і, вядома ж, падарункі. Шчырыя словы ўдзячнасці гучалі ў адрас члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяны Удавенка, якая не змагла прыняць удзел у мерапрыемстве, але перадала ў дар набор посуду з гандлёвай маркай “Вікторыя”. А яшчэ абавязковым атрыбутам урачыстасці стаўкаравай з 45 свечкамі – усё, як на сапраўдным дні нараджэння!

Атрымалася цудоўнае і запамінальнае свята, напоўненае цяплом, святлом і любоўю!

3 сад 4

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.