Мацярынскай любові хапае на ўсіх

вдовенко

Актывісты раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” працягваюць дабрачынную акцыю “Святло каляднай зоркі”. Чарговы візіт адбыўся напярэдадні Старога Новага года ў дом сямейнага тыпу Ніны і Анатоля АРЭХВАЎ з Велуты. Мнагадзетныя бацькі сустракалі члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяну Удавенка і яе памочніка Марыю Канановіч.

На дагледжаным двары панавала прыгажосць. Непадалёк ад дома гаспадары прымацавалі арэлі, незвычайны млынок. Як аказалася пазней, усё зроблена таленавітымі рукамі Анатоля Васільевіча, які займаецца разьбой па дрэве. А колькі рэчаў для сваіх сыноў і дачушак змайстраваў! Арыгінальныя сталы, шафы, паліцы, крэслы – проста вочы разбягаюцца! Дзякуе Богу за лёсавызначальную сустрэчу з любімым чалавекам Ніна Іванаўна. Калі будавалі гэты дом, марылі аб шчаслівай і вялікай сям’і. На жаль, спробы займець уласных дзетак не прынеслі поспеху. Але ў сэрцах не згасала гарачае жаданне дарыць пяшчоту і клопат малышам. Неўзабаве яны сталі прыёмнымі бацькамі для Максіма, Ганны, Вікторыі, Кірыла, Ігара. 21 студзеня свой першы год нараджэння адзначыць самая маленькая Караліна.
У двухпавярховым доме хапае месца ўсім. У кожнага ёсць хатнія абавязкі. Старэйшыя дзеткі, з якіх бяруць прыклад малодшыя, дапамагаюць бацькам па гаспадарцы. Стараюцца добра вучыцца: Максім ходзіць у 9 клас, Віка і Аня – у 8-мы, Ігар – у 3-ці, Кірыл – у 2-гі. Зусім нядаўна пабывалі на адпачынкуў рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Колас”. З удзячнымі словамі хлопчыкі і дзяўчынкі прымалі шматлікія падарункі ад Таццяны Дзмітрыеўны. Паколькі ў доме смачна пахла пірагамі, новы посуд прыйдзецца вельмі дарэчы. На развітанне юныя вяскоўцы паабяцалі быць паслухмянымі, радаваць маму і тату сваімі поспехамі.

Там, дзе любыя жыццёвыя перашкоды пераадольваюцца разам, дзе прывыклі падтрымліваць адзін аднаго і словам, і справай, не страшны ніякія праблемы. Безумоўна, іх у Анатоля і Ніны хапае. Але ў святочныя дні яны не захацелі пра іх гаварыць. Зрэшты, бацькі шчыра вераць, што змогуць выхаваць годных сыноў і дачок, даць ім адукацыю, дапамагчы ўладкавацца ў жыцці. Няхай усё ў іх атрымаецца!

Дадаць каментарый

Войти с помощью: