Надбаўкі за стаж

Пенсионер

У мэтах павышэння ўзроўню пенсійнага забеспячэння асобных катэгорый грамадзян, якія маюць працяглы стаж работы, Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ №570 ад 08.12.2014 г. “Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння”. Згодна з ім, пераразліку падлягаюць пенсіі: па ўзросту (55 год – жанчыны, 60 – мужчыны); па інваліднасці, якія вылічваюцца ў памеры пенсій па ўзросту; а таксама за выслугу год. Прадугледжаны два тэрміны пераразліку: з 1 студзеня 2015-га і з 1 студзеня 2016 года.

Падчас першага тэрміну пераразлік  датычыў асоб з невысокім заробкам і стажам работы: у мужчын – звыш 35 год, у жанчын – звыш 30 год.

Напрыклад, 60-гадовы мужчына са стажам работы 36 год і індывідуальным каэфіцыентам заробку 0,79536. Да 1 студзеня 2015 года з улікам існуючай на той момант карэкціроўкі заробку пенсіянера, зробленай на падставе сярэдняй заработнай платы па краіне – 5625309 рублёў – пры яго індывідуальным каэфіцыенце памер пенсіі складаў 2083600 рублёў. З іх 1736354 рублі (за 25 год стажу) + 347270 рублёў (за стаж з 26 да 36 год) =2083600 рублёў.

З прыняццем указа, з 1 студзеня 2015 года памер яго пенсіі быў наступны:1736354 рублі (за 25 год стажу)+315700 (за стаж з 26 да 35 год)+39377 рублёў (за 36-ты год стажу) = 2091400 рублёў.
У мужчын, стаж работы якіх складае 45 і больш год, а таксама ў жанчын з 40-гадовым і большым стажам, павелічэнне, прымяняемае для карэкціроўкі фактычнага заробку пенсіянера, устанаўліваецца не з 36-га, а з 26-га года стажу (у мужчын), і не з 31-га, а з 21-га (у жанчын).

З 1 студзеня 2016 года павялічыны пенсіі тым, хто дасягнуў агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, за кожны год стажу работы звыш 40 і да 45 год уключна ў мужчын і звыш 35 да 40 год уключна ў жанчын. Павелічэнне склала ад 0,1 (за першы з пяці) да 0,5 працэнта (за апошні год) сярэднямесячнага заробку пенсіянера, прынятага для вылічэння пенсіі. Калі заробак меншы за сярэднюю заработную плату работнікаў, якая прымяняецца для карэкціроўкі фактычнага заробку пенсіянера, то павелічэнне будзе праводзіцца зыходзячы з 0,7 працэнта сярэдняй заработнай платы работнікаў.

Напрыклад. 57-гадовая жанчына атрымлівае пенсію па ўзросту і мае 40 год стажу. Яе індывідуальны каэфіцыент заробку 1,541999, а разліковая велічыня для налічэння пенсіі складае 4243311 рублёў. Памер пенсіі вылічваецца наступным чынам: спачатку за 35 год стажу, а гэта  2970318 рублёў. Далей – за кожны асобны год: у прыватнасці, за 36-ты – 4243311 руб.-х1,1%=46676 руб.; за 37-мы – 4241331 руб.х1,2%=50920 руб.; за 38-мы – 4243311 руб.х1,3%=55163 руб.; за 39-ты – 4243311 руб.х1,4%=-59406 руб.; за 40-вы – 4243311 руб.-х1,4%=63650 руб. Агульны памер пенсіі ў студзені складзе: 2970318+46676-+50920+55163+59406+63650=3246100 рублёў. Да ўказа яе пенсія была 3182500 рублёў.

Павелічэнне будзе дадатковым да таго, што было ўведзена са студзеня 2015 года.
Напрыклад. Жанчына 56 год, атрымлівае пенсію па ўзросту пры стажы 36 год і індывідуальным каэфіцыенце заробку 0,48073. Яе памер пенсіі са студзеня 2016 года складзе: 1579233 рублі – (памер пенсіі за 20 год стажу) + 246000 (павелічэнне за стаж з 21 па 30 год) + 207714 (павелічэнне па Указу №570 з 01.01.2015 г.) + 45697 (павелічэнне па Указу №570  з 01.01.2016 г.) = 2078600 рублёў.

Усе пераразлікі пенсій праводзяцца з прымяненнем спецыяльнага праграмнага забеспячэння, якое ў працэсе распрацоўкі поўнасцю пратэстыравана. З улікам чаго падстаў для сумнення ў дакладнасці разлікаў пенсій няма.

Add Comment

Войти с помощью: