«Рады Вас вітаць, з калядамі віншаваць!»

колядки 3

Ёсць цудоўнае свята ў праваслаўных людзей – Стары Новы год.

Яно ўваходзіць у калядныя гулянні і называецца Шчодрым вечарам. Калядоўшчыкі ходзяць па дварах шчадруюць, жадаючы гаспадарам здароўя і дабрабыту. А тыя, у сваю чаргу, частуюць іх, каб год быў багатым…

колядки 2

Менавіта такое тэатралізаванае прадстаўленне, падрыхтаванае работні-камі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, разгарнулася на пляцоўцы каля Палескага СДК. У ролі гаспадароў Ганны і Пракопа выступілі Галіна Куліцкая і Максім Перапёлкін. А шчадравалі ў гэты вечар творчыя калектывы “Світанак” (Дзятлавіцкага ЦСДК), “Вандроўнікі” (Дварэцкага ЦСДК), “Крынічанька”, гумарыстычны (Лунінскага СДК). А потым жыхары і госці аграгарадка Палескі не стамляліся праяўляць актыўнасць у танцавальна-забаўляльнай праграме пад песні ў выкананні Сяргея Місікава, Галіны Куліцкай, Івана Бушылы, Максіма Перапёлкіна і Алега Жумашава.

колядки

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.