Тры вядучыя службы — на лідзіруючых пазіцыях у вобласці

ровд 2

Гэта канстатаваў начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Фёдар Балейка, які разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Віктарам Рафаловічам і пракурорам раёна Аляксандрам Карлюком браў удзел у аператыўнай нарадзе, дзе падводзіліся вынікі работы РАУС за 2015 год.

ровд

Пачалося мерапрыемства з прыемнай цырымоніі – уручэння прэмій грамадзянам, якія надаюць шмат увагі прапагандзе дзейнасці міліцыі, а таксама актыўна ўдзельнічаюць у спыненні эканамічных злачынстваў і выхаваўча-прафілактычнай рабоце з непаўналетнімі. У іх ліку – старшы інспектар ІМПЗ Рэспублікі Беларусь па Лунінецкім раёне Сяргей Чэркас і загадчык педыятрычнага ад-дзялення паліклінікі Эдуард Канапацкі. У гэты ж дзень на пагонах інспектара ДПС ДАІ Сяргея Антановіча стала на адну зорачку больш. Яму прысвоена чарговае званне “капітан”. Віншаванні з нагоды прысваення звання “старшы лейтэнант міліцыі” прымаў інспектар групы аховы правапарадку і прафілактыкі Мікашэвіцкага аддзялення Дзмітрый Юрко, “лейтэнант” – участковы інспектар ААПП Іван Ткачук.
Начальнік РАУС Уладзімір Рыбак у справаздачным дакладзе адзначыў, што летась на тэрыторыі раёна ўчынены 590 злачынстваў або на 10,1 працэнта больш, чым у 2014-ым. Значная частка іх – 409 – адносіцца да катэгорыі менш цяжкіх, 124 – не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі, 29 – цяжкіх, 28 – асабліва цяжкіх. Узровень раскрывальнасці па завершаных крымінальных справах склаў 73,8 працэнта пры сярэднеабласным паказчыку 72,9. Як станоўчы момант, адзначана зніжэнне рэцыдыўнай злачыннасці, а таксама колькасць злачынстваў, учыненых у грамадскіх месцах і асобамі ў стане алкагольнага ап’янення.

 

ровд 3На жаль, у 2015 годзе павялічылася колькасць фактаў ухілення ад прызыву на воінскую службу. Зніжана эфектыўнасць работы па выяўленню выпадкаў па ўхіленню ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі.

Даючы ацэнку рабоце крымінальнай міліцыі, Уладзімір Рыбак адзначыў, што колькасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку павялічылася на 17 працэнтаў, узровень раскрывальнасці па завершаных справах дасягнуў 64,4 працэнта пры сярэднеабласным – 63,1. На 10,6 працэнта павялічылася колькасць зарэгістраваных крадзяжоў, якія па-ранейшаму перавалодваюць у структуры крымінальнай злачыннасці.

Супрацоўнікам падраздзялення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю ўдалося павялічыць колькасць выяўленых злачынстваў, у той жа час карупцыйнай накіраванасці сярод іх ня-шмат. Даводзіцца канстатаваць рост супрацьпраўных дзеянняў у грамадскіх месцах, які адбыўся ў выніку павелічэння крадзяжоў веласіпедаў і хуліганстваў. Вырасла групавая злачыннасць. Неэфектыўна спрацавалі па асуджэнні і накіраванні ў ЛПП.

І ўсё ж, аператыўная нарада завяршылася на мажорнай ноце. Кіраўнік абласнога ўпраўлення ўручыў узнагароды УУС аблвыканкама лепшым супрацоўнікам. Ганаровай граматы ўдастоены старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Максім Емельяновіч, Грамат – начальнік спецыялізаванага ізалятара Віктар Колбік і міліцыянер-вадзіцель АДС Сяргей Рагалевіч. Аб’яўлена падзяка Сяргею Ільічу, Андрэю Чуяшову, Руслану Умараву і Юрыю Чымбуру.
Пасля нарады Фёдар Балейка па-дзяліўся ўражаннямі:

– Грамадская думка аб рабоце міліцыі вывучаецца штогод у розных рэгіёнах, у тым ліку і на Лунінеччыне. У цэлым сітуацыя не змянілася: людзі па-ранейшаму давяраюць супрацоўнікам праваахоўных органаў, гатовы аказваць дапамогу. Прыемна, што ёсць узаемадзеянне.
Што датычыць работы аддзела ў 2015-ым, то адназначна яе ацаніць складана. Станоўчай ацэнкі заслугоў-вае падраздзяленне па наркакантролю, якое заняло першае месца ў вобласці. Тут працуюць прафесіяналы сваёй справы, якія шмат увагі надаюць як прафілактычнай рабоце, так і выяўленню злачынстваў. Асноўны акцэнт летась рабіўся на маладзёжную аўдыторыю, навучальныя ўстановы, што вельмі важна ў сучасных умовах. Значна палепшылася работа ДАІ. У 2014 годзе на дарогах Лунінеччыны загінулі 18 чалавек, то ў 2015-ым сітуацыя кардынальна памянялася. Гэтаму спрыялі кадравыя змены і ўнесеныя карэкціроўкі ў работу. У выніку зменшылася аварыйнасць, а колькасць ахвяр ДТЗ знізілася больш як у 2 разы. Стабільна працуе крымінальна-выканаўчая інспекцыя, на ўліку якой знаходзіцца каля 600 чалавек. Гэта падраздзяленне з года ў год трымаецца на лідзіруючых пазіцыях. Відавочны прагрэс у рабоце інспекцыі па справах непаўналетніх. Падраздзяленне крымінальнага вышуку, хаця і знізіла выніковасць па асобных паказчыках, але ўсе цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы раскрыты. Некалькі захліснулі крадзяжы, асабліва ў Мікашэвічах. Будзем прымаць дадатковыя меры, каб выправіць становішча.

Што засмучае, дык гэта работа ад-дзялення аховы правапарадку і прафілактыкі. Недапрацоўваюць участковыя інспектары. Аднаго супрацоўніка звольнілі, яшчэ аднаго сёння падчас аператыўнай нарады панізілі ў званні. Начальнік ААПП падаў рапарт і звольнены. У цяперашні час на яго месца падабрана кандыдатура. Спадзяюся, што новы кіраўнік зможа павесці за сабой калектыў, і, урэшце, само падраздзяленне парадуе выніковасцю.

Патэнцыял у аддзела вялікі, ён можа працаваць значна лепш. Тры вядучыя службы займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці, але ўчастковыя пакуль падводзяць. Сёння кожны павінен разумець, што працаваць трэба з максімальнай нагрузкай і поўнай аддачай сіл. Толькі тады можна дабіцца поспеху, а грамадзяне змогуць спаць спакойна. Таму пажаданне калектыву адно – стабілізаваць работу.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: