«За веру», «За здароўе», «За Беларусь»!

крещение 2016

Праваслаўныя служыцелі кажуць, што купанне ў палонцы на Вадохрышча – гэта хутчэй народная традыцыя, якая не мае прамога дачынення да рэлігійнага свята. Царкване патрабуе ад кожнага верніка абавязкова акунацца ў палонку ў маразы. Аднак многія, нават далёкія ад рэлігіі людзі, 19 студзеня абавязкова імкнуцца акунуцца ў палонцы.

Сёлета лунінчане сабраліся на вадаёме Пуркаўка, дзе зага-дзя была падрыхтавана “іардань”. На гэты раз палонка адрознівалася ад тых, што былі раней. Яе ўпрыгожваў ледзяны крыж, які велічна размясціўся на ўскрайку. Па традыцыі тут неслі варту  медыкі “хуткай дапамогі” і супрацоўнікі РАНС. Упершыню заўважыла выратавальнікаў у вадалазных касцюмах, якія былі гатовыя пры неабходнасці аказаць першую дапамогу.

Свяшчэннаслужыцелі са Святакрыжаўзвіжанскай царквы ў суправаджэнні пеўчых правялі ўсе неабходныя працэдуры, каб вада займела цудадзейную жыватворнасць. Яны асвяцілі палонку, пасля чаго выстраілася даволі вялікая чарга жадаючых зведаць гаючую сілу праваслаўнай веры.
Першым уражанні ад вады ацаніў Андрэй:

– Вадзічка жыватворная. Я ж праваслаўны і веру ў яе цудадзейную сілу. Без веры нельга…

крещение 2016 02

Аляксандра:

– Мы тут усёй сям’ёй. Я ўпершыню адважылася на такое. Але не пашкадавала. Быццам, зноў нарадзілася. Адчуванне такое, што словамі нельга перадаць! Думаю, цяпер буду рабіць гэта штогод, як і брат Віталь.

Віталь:

– Не адступаю ад традыцыі на працягу 5 год і пераканаўся ў гаючай моцы купання на Вадохрышча.

Анатоль:

– Загартоўваючыя працэдуры для мяне – норма. Рэгулярна абліваюся вадой, таму з задавальненнем прымаю ўдзел і ў вадохрышчанскім купанні. Вадзічка не вельмі халодная. Аб гэтым нават і не думаеш, калі апускаешся ў палонку.

Сярод купальшчыкаў нельга было не заўважыць дзвюх дзяўчынак – вучаніц СШ №4 Наталлю і Карыну.

– Мы ўжо вопытныя, і нам ніколькі не страшна такая працэдура. Гэта, калі першы раз 3 гады таму акуналіся ў ледзяную ваду, то крыху хваляваліся. А сёння – і дзень цудоўны, і вадзічка выдатная! Пасля купання ніколькі не халодна!

Нядзіўна, што сёлета выкупацца на свята адважылася значна больш людзей, чым летась. На пытанне, навошта трэба было прыходзіць да палонкі менавіта сёння, гараджане адказвалі, што гэта “за веру”, “за Беларусь”, “для зда-роўя карысна”, “я ж права-слаўны” і “я – сапраўдны беларус”.

Вадохрышча нельга прымаць як забаву і звязваць толькі з вострымі адчуваннямі ад апускання ў ледзяную ваду палонкі. Такі настрой і стаўленне лічацца грэшнымі. Неабходна ўсвядоміць значэнне свята, верыць у Госпада і строга выконваць усе традыцыі і правілы. Толькі ў гэтым выпадку вада стане святой, а купанне прынясе ачышчэнне і здароўе.

Тады і сапраўды:
“Пусть вода очистит душу, веру в сердце воскресит,
А Господь нас всех услышит и ошибки нам простит”.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.