Закружыліся сняжынкі, быццам зорачак іскрынкі…

снежинки 4
Крысціна Ілатоўская

Гарадскі дзіцячы конкурс “Міс сняжынка-2016” упершыню прайшоў у Лунінцы ў рамках Года культуры. За галоўны тытул і запаветную карону змагаліся 5 удзельніц.

Напачатку праграмы сцэнай завалодалі дзяўчаты з танцавальнага калектыву “Абісаль”. Вядучыя Крысціна Збралевіч і Максім Перапёлкін паэтычнымі радкамі віталі шматлікіх гледачоў і 6-8-гадовых канкурсантак, якія вельмі хваляваліся за свае выступленні. І зусім дарэмна! Яны ўсе аказаліся настолькі чароўнымі, артыстычнымі прыгажунямі, што журы давялося няпроста. Здольнасці, творчы падыход, уменне трымацца перад аўдыторыяй ацэньвала судзейская калегія ў складзе намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталлі Качаноўскай (старшыня), загадчыка сектара па справах моладзі Сяргея Молчана, метадыстаў вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Алены Юрко і Вольгі Буднік, загадчыцы аддзела сацыяльных праблем рэдакцыі раённай газеты “Лунінецкія навіны” Наталлі Паўлюкевіч.

Першы этап конкурсу традыцыйны – “Візітоўка”. З дапамогай мультымедыйных прэзентацый дзяўчынкі ў прозе і вершах расказалі пра сябе, свае захапленні і мары. Другое заданне было творчым. Тут юныя ўдзельніцы падарылі прысутным танцавальныя і вакальныя нумары мастацкай самадзейнасці. Інтэлектуальная праверка ведаў датычыла навагодняй тэматыкі. Прэтэндэнткі на галоўны прыз адгадалі ўсе загадкі. Зрэшты, як і пакарылі гледачоў і журы незвычайным дэфіле ў святочных убраннях. Заключным акордам праграмы стаў конкурс паміж балельшчыкамі. Цяжка перадаць словамі, што панавала ў ГДК у той момант! Рыфмаваныя “крычалкі”, мастацкія плакаты, апладысменты, свіст і нават тупат ног… На нейкае імгненне падалося, што знаходзімся на футбольнай пляцоўцы! Падводзіць вынікі ў такой гарачай атмасферы было складана, таму журы на пэўны час пакінула залу. Запоўнілі гэтую паўзу музычныя нумары. Паміж этапамі конкурсу выступалі Алег Шэўчык, Злата Богдан, Кірыл Шчур, Генадзь Шэўчык, Яўгенія Булгакава, Максім Перапёлкін, Крысціна Збралевіч, Святлана Хартановіч і танцавальны калектыў “Абісаль”.

Напружанне, здаецца, адчуў кожны, калі на сцэну запрасілі ўдзельніц незвычайнага спаборніцтва і старшыню журы. Наталля Іванаўна шчыра падзякавала дзяўчынкам за іх смеласць, таленты і годныя выступленні. Пад бурныя авацыі тытул “Міс Зачараванне” атрымала  з Краснавольскай яслі-сад-сярэдняй школы, “Міс Усмешка” – Марыя Кацуба з СШ №2 г. Лунінца, “Міс Фотамадэль” – Дана Максімчык з СШ №3 райцэнтра, “Міс Натхненне” – Аляксандра Паўловіч з СШ №1 г. Лунінца. Запаветную карону і стужку з надпісам “Міс Сняжынка-2016” уручылі прадстаўніцы СШ №4 Соф’і Шалыгінай. Яна ж атрымала і прыз глядацкіх сімпатый.

Конкурс пакінуў шмат станоўчых эмоцый. Спадзяемся, ён абавязкова стане традыцыйным!

снежинки
С.Шалыгіна
снежинки 5
М.Кацуба
снежинки 3
А.Паўловіч

снежинки 2

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.