Натхняльнік сустрэч

людмила курченя

У ліку асноўных натхняльнікаў вечароў сустрэч з выпускнікамі ў СШ №4 на працягу амаль двух дзесяцігоддзяў з’яўляецца намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Людміла КУРЧЭНЯ (Каспшыцкая).

Гэты год для Людмілы Уладзіміраўны і яе былых аднакласнікаў асаблівы – 30 год таму яны закончылі лунінецкую СШ №2. Сёння яна ўспамінае школьныя гады з асаблівым цёплым пачуццём. Па слядах матулі набыла прафесію настаўніцы пачатковых класаў. Так атрымалася, што першую працоўную практыку пасля заканчэння Брэсцкага педінстытута праходзіла ў сценах роднай школы… Але хутка разам з некаторымі калегамі перайшла ў пабудаваную СШ №4. Як сцвярджае Людміла Ула-дзіміраўна, яна заўсёды будзе ўдзячна сваім настаўнікам – А.І. і Н.М. Сімановічам, Т.Ф. Гасілінай, А.М. Бройда, Е.Ц. Нуфрыенка, В.К. Молчан, Н.А. Галоўніч… Прычым, з некаторымі ёй пашанцавала працаваць у адным калектыве. Што датычыць аднакласнікаў, то аб іх дасягненнях і захапленнях яна часцей даведваецца праз сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце.

Людміла Курчэня любіць сваю работу і ставіцца да абавязкаў вельмі адказна. А жыццёвую энергію ёй надае сын Мікіта, 10-класнік СШ №4, які марыць стаць ваенным псіхолагам.

Add Comment

Войти с помощью: