У гонар мужных

23 февраля 2016 01

Урачыстасць да Дня абаронцаў Айчыны прайшла ў гарадскім Доме культуры.

Сабоала яна ўчарашніх і сённяшніх вайскоўцаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў, моладзь, якая рыхтуецца да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. На ганаровых месцах — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя воіны-інтэрнацыяналісты, удзельнікі лакальных канфліктаў у «гарачых кропках».

З прывітальным словам да сабраўшыхся звярнуліся старшыні: райвыканкама – Аляксандр Пачко і райсавета – Віктар Рафаловіч, якія ўручылі Ганаровыя граматы і Па-дзячныя лісты  пенсіянерам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, ваеннаслужачым вайсковай часці, якая дыслацыруецца каля Лунінца, членам ГА “Беларускі cаюз афіцэраў”, работнікам міжрайваенкамата.

23 февраля 2016 02

Са святам прысутных павіншавала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Верас, якая падрыхтавала падарунак для Ганаровага грамадзяніна Лунінецкага раёна Паўла Дабрынца.

23 февраля 2016 03

З узнагародамі завітаў на ўрачыстасць і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Гапон. Але найлепшым сюрпрызам для ўсіх стаў выдатны канцэрт. Падрыхтаваны сіламі работнікаў сферы культуры і Цэнтра дзіцячай творчасці, ён ішоў ад сэрцаў і закрануў самыя чуллівыя стрункі душы. Генадзь Шэўчык, Максім Перапёлкін, Алег Жумашаў, Крысціна Збралевіч,  Іван Бушыла, Леанід Яраховіч, Надзея Рабко, Марына Корчык, ансамбль “Весніца”, дзіцячыя танцавальныя калектывы “Мірыданс” і “Абіссаль”, вакальныя – “Планета дзяцінства” і “Залатое птушаня” натхнёна дзяліліся сваёй творчасцю, а гледачы аддзячвалі ім шчырымі апладысментамі. Усе, хто ў той дзень у зале ГДК далучыўся да свята, адзначалі абноўлены рэпертуар дарослых і юных артыстаў, з густам падабраныя нумары і майстэрскае іх выкананне. Дзякуй!

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.