Вінаваты чалавечы фактар

deb1fee82c217e87caeb368913a444d5

Летась на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна зарэгістравана 8 няшчасных выпадкаў, у выніку якіх 2 чалавекі загінулі, 4 – атрымалі цяжкія пакалечанні.  Яшчэ два выпадкі не адносяцца да катэгорыі цяжкіх вытворчых траўмаў.

Калі смерць трактарыста “Лунінецкай  ЖКГ” адбылася падчас ДТЗ з легкавым аўтамабілем, то ў фермерскай гаспадарцы “Юліян” да работы быў дапушчаны даглядчык у стане алкагольнага ап’янення (1,5 праміле), а гэта грубае парушэнне ўсіх патрабаванняў заканадаўства не толь-кі па ахове працы, але і вытворчай дысцыпліны.

Пры расследаванні няшчаснага выпадку на ААТ “Спецжалезабетон” устаноўлена, што слесар-рамонтнік не прытрымліваўся нарматыўных актаў па ахове працы і атрымаў цяжкія пакалечанні, прычыненыя бетонараздатачнай цялежкай, што рухалася ў аўтаномным рэжыме. Жывёлавод СВК “Новае Палессе”, знаходзячыся ў гужавой павозцы, не змог стрымаць каня, які ірвануў у момант заезду на ферму. Мужчына ўпаў і патыліцай ударыўся аб асфальт. У філіяле “Лобчанскае” ААТ “ЛМЗ” цяжкія траўмы атрымаў трактарыст-машыніст, на якога ўпала пярэдняя частка трактара падчас правядзення рамонтных работ. Яшчэ адзін няшчасны выпадак зарэгістраваны ў СВК “Дварэцкі”. Электраманцёр падключаў часовы кабель электразабеспячэння, калі апора лініі электраперадачы зламалася і ўпала разам з прыстаўной лесвіцай і работнікам.

Прааналізаваўшы вынікі матэрыялаў праверак, устаноўлена, што асноўным фактарам траўміравання работнікаў з’явіліся не тэхнічныя прычыны, звязаныя з фізічным і маральным зносам машын і абсталявання, а арганізацыйныя, абумоўленыя чалавечым фактарам. З боку кіраўнікоў арганізацый гэта – невыкананне сваіх службовых абавязкаў па захаванню бяспекі працы, адсутнасць належнага кантролю за выкананнем работнікамі даручанага задання, а з боку пацярпелых – парушэнне працоўнага распарадку і дысцыпліны, інструкцый па ахове працы.

Па выніках праверак прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 30 службовых асоб на суму 30,76 мільёна рублёў і 8 юрыдычных – на 10,1 мільёна. Прыпынена работа 25 станкоў, машын і абсталявання. У адпаведнасці з артыкулам 49 Працоўнага кодэкса ад работы былі адхілены 67 працаўнікоў. У органы ўлады, пракуратуру, вышэйстаячыя арганізацыі накіравана 18 інфармацый аб выяўленых парушэннях заканадаўства, праве-дзена 5 семінараў, нарад па пытаннях аховы працы.

Add Comment

Войти с помощью: