Вярнулі тытул пераможцы

шахматы

Шэсць мацнейшых каманд сабраліся ў лунінецкай СШ №2, каб разыграць узнагароды раённай спартакіяды школьнікаў па шахматах.

Шматгадзінная барацьба на першае месца вывела зборную Лахвенскай СШ. Другое месца занялі прадстаўнікі гімназіі імя У. Нядзведскага, трэцяе – лунінецкія гімназісты. Годную канкурэнцыю прызёрам склалі СШ№1 г. Лунінца, Кажан-Гарадоцкая СШ і гаспадары, якія занялі месцы з чацвёртага па шостае.

Лепшым іграком турніру стаў вучань Лахвенскай СШ Яўген ТУРЧЫНОВІЧ (на здымку):

– Такі тытул заваяваў упершыню, хаця неаднаразова прымаў удзел у спаборніцтвах. Набраў 9 ачкоў з 10-ці магчымых. Любоў да гульні ў шахматы прывіў дзед Антон Іосіфавіч Турчыновіч. У шостым класе пачаў наведваць шахматны гурток, заняткі ў якім вядзе настаўнік біялогіі Аляксандр Міхайлавіч Саўчанка. Пад яго кіраўніцтвам шахматысты нашай школы 7 год былі пераможцамі раённай спартакіяды. Летась саступілі ліцэістам (зараз – каманда Лунінецкай гімназіі). І вельмі прыемна, што зноў перамога ў нас “у кішэні”.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.