«Жаночая» прафесія

юлия горгун

У КСУП “Чучавічы” тэхнікам-энергетыкам працуе малады спецыяліст Юлія ГАРГУН.

Першае ўражанне ад свайго працоўнага месца запамінаецца кожнаму чалавеку назаўжды. Юлія на маё пытанне, ці спадабалася ёй у гаспадарцы, адказала ўпэўнена: «Так». Прыйшла сюды пасля заканчэння экалагічнага ўніверсітэта імя Сахарава па спецыяльнасці «інжынер-энергаменеджар».

З самага пачатку «апеку» над маладым спецыялістам узялі старэйшыя калегі. Яны робяць усё для таго, каб дзяўчыне было лягчэй спраўляцца са сваімі працоўнымі абавязкамі. А іх у Юліі нямала: удзельнічае ў выпрабаваннях і прыёмцы энергетычных установак і сетак, у разглядзе прычын аварый энергетычнага абсталявання і распрацоўвае мерапрыемствы па іх папярэджванню. Ажыццяўляе тэхнічны нагляд за кантрольна-вымяральнымі, электратэхнічнымі і цеплатэхнічнымі прыборамі. Складае графікі зніжэння энергетычных нагрузак.

Ці будзе Юлія шукаць сабе іншае месца пасля двух гадоў адпрацоўкі? Пакуль адказаць на гэтае пытанне з упэўненасцю яна не можа. Спытала, пра што марыць малады спецыяліст. Аказалася, хацела б пражываць бліжэй да райцэнтра, а таксама падняцца ўверх па кар’ернай лесвіцы. А яшчэ – аб стварэнні моцнай сям’і і ўтульным доме.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: