«Белая Русь» падводзіць вынікі

Пашыранае пасяджэнне савета раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”  прайшло на базе  сельскагаспадарчага каледжа.

Старшынь пярвічак працоўных калектываў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Лунінеччыны, членаў савета, а таксама запрошаных на мерапрыемства гасцінна сустракаў дырэктар каледжа Фёдар Бірыла. Ён расказаў аб асноўных напрамках дзейнасці ўстановы, пазнаёміў з работай і дасягненнямі калектыву.

Падводзячы вынікі работы за 2015 год, старшыня раённай арганізацыі Людміла Казадаева адзначыла, што “Белая Русь” працягвае згуртоўваць у сваіх радах прадстаўнікоў розных пакаленняў, неабыякавых да лёсу краіны. На пачатак 2016-га колькасць членаў арганізацыі склала 1520 чалавек, аб’яднаных у  89 пярвічак, сярод якіх дзве новыя, што былі створаны летась у яслях-садах №№10 і 12 у Лунінцы. Пастаянна працуюць над удасканаленнем стылю работы, умела прыцягваюць у свае рады людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй кіраўнікі структурных падраздзяленняў, якія  дзейнічаюць на РУВП “Граніт”, ААТ “Лунінецкі малочны завод” і “Спецжалезабетон”, станцыі Лунінец, хлебазавода, СВК “Вулькаўскі світанак”, політэхнічнага і сельскагаспадарчага каледжаў, школ Лунінца і Мікашэвіч, а таксама некаторых іншых арганізацый. У той жа час недастатковая ўвага ў гэтым плане ўдзяляецца  ў большасці сельгаспрадпрыемстваў Лунінеччыны, і, як не прыкра, дагэтуль не створаны пярвічкі  ў ПМК-7, ПМК-59, ПМС,  аўтапарку №10, раёне газазабеспячэння, райспажыўтаварыстве, раённым вузле электрасувязі. Між тым, перад саветам стаіць задача ўзмацнення ўплыву “Белай Русі” на месцах і замацаванне пазіцый пярвічак у працоўных калектывах. Аўтарытэту арганізацыі надае той факт, што ў яе склад увахо-дзяць шмат кіраўнікоў, існуе ўзаемадзеянне з дэпутацкім корпусам усіх узроўняў. Гэта дазваляе эфектыўна вырашаць многія праблемы.

Асобным  пунктам Людміла Іванаўна спынілася на канкрэтных справах. Практычна ні адна акцыя, ні адно важнае мерапрыемства, праводзімае ў раёне, не абыходзілася без удзелу членаў арганізацыі.

Даклад дапоўнілі прадстаўнікі “пярвічак” РУВП “Граніт” Маргарыта Сераокая, каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці – Ніна Баброўнік, дзяржаўнага прадпрыемства “Сінкевіцкі” – Алена Вайцяхоўская.

З планам падрыхтоўкі і ўдзелам раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” у выбарчай кампаніі 2016 года па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання пазнаёміў прысутных старшыня райсавета Віктар Рафаловіч.

Заключнай часткай пасяджэння стала традыцыйнае ўзнагароджванне найбольш актыўных прадстаўнікоў аб’яднання.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: