«Мы верым у вас!»

олимпиадники

На гэтым тыдні ў Мінску праходзіць заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У каманду Брэсцкай вобласці ўвайшлі 10 прадстаўнікоў Лунінеччыны. Натхніць на “штурм” алімпа ведаў, падбадзёрыць перад адказнай падзеяй у жыцці кіраўніцтва аддзела адукацыі, спорту і турызму запрасіла юнакоў і дзяўчат  ў малую залу райвыканкама.

Адразу варта адзначыць, што мерапрыемства хоць і лічылася афіцыйным, але было напоўнена атмасферай шчырасці і добразычлівасці. Усіх прысутных павітала галоўны спецыяліст раа Наталля Яраховіч. Яна пайменна прадставіла знаўцаў інфарматыкі, фізікі, астраноміі, матэматыкі, біялогіі, хіміі, а таксама сваіх калег. З прыемнай навіны пачаў сваё выступленне начальнік раа Іван Раковіч. Сёлета Лунінеччына зноў узяла лідарства сярод сельскіх раёнаў Брэстчыны па колькасці дыпломаў рознай вартасці. Нашы разумнікі прывезлі дамоў 22 узнагароды. “Гэта – вынік вялікай скрупулёзнай работы, цікаўнасці да школьных прадметаў, дасканалых ведаў і пэўнага шанцавання, – адзначыў Іван Міхайлавіч. – Мы верым у вас і вашу перамогу! Жадаем толькі поспехаў!”.

У тым, што шлях да алімпійскіх вяршынь, складаецца з маленькіх, але мэтанакіраваных крокаў, расказаў невялікі відэасюжэт пра Мікалая Парфімовіча – удзельніка міжнароднай алімпіяды па хіміі, цяперашняга 5-курсніка Мінскага медыцынскага ўніверсітэта. Зрэшты, як і варты для пераймання прыклад яшчэ аднаго лунінецкага выпускніка – Уладзіслава Трухановіча, які зараз з’яўляецца студэнтам Белдзяржуніверсітэта, супрацоўнікам офіса Яндэкса ў сталіцы, трэнерам абласной каманды па інфарматыцы.

Не хавалі ўпэўненасці, што ў нашых юнакоў і дзяўчат усё абавязкова атрымаецца, намеснік начальніка раа Наталля Цяльпук, загадчыца сектара дашкольнай і агульнай школьнай адукацыі Галіна Цяльпук і метадыст раённага метадычнага кабінета Людміла Ярмаковіч. Настаўнік фізікі Мікашэвіцкай гімназіі імя Уладзіслава Нядзведскага Уладзімір Зылевіч, які неаднаразова ўзначальваў зборную вобласці, знайшоў па-бацькоўску цёплыя словы падтрымкі для выхаванцаў, параіў тым нікуды не спяшацца, а ўдумліва, па чарзе пераходзіць да выканання ад простых да складаных заданняў.

На памяць аб сустрэчы Іван Раковіч уручыў падлеткам сувеніры.

олимпиадники 04
Вучні СШ №2 г.Лунінца: Кірыл Гулін, Вікторыя Чарнавокая, Максім Мелехавец, Андрэй Некрашэвіч

 

олимпиадники 02
Вучні гімназіі г.Лунінца: Дзмітрый Кавалевіч, Уладзіслаў Кісель, Уладзіслаў Рудой

 

олимпиадники 03
Вучні гімназіі імя У.Нядзведскага г.Мікашэвічы: Ілля Каліненка, Аляксандр Насовіч, Анастасія Дзедзіна

Дадаць каментарый

Войти с помощью: