Скардзішся неабгрунтавана? Плаці!

dp

23 студзеня 2016 года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2015 г. “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

Цяпер дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права звярнуцца ў суд для спагнання з заяўляльнікаў расходаў, панесеных у сувязі з разглядам неабгрунтаваных, сістэматычна (тры і больш разы на працягу года) накіраваных у адну і тую ж установу зваротаў ад аднаго і таго ж заяўляльніка, а таксама лістоў, якія ўтрымліваюць свядома лжывыя звесткі.

Паколькі электронная форма зваротаў становіцца ўсё папулярней, то паявіліся змены і ў гэтым накірунку. У прыватнасці, калі яны падаюцца прадстаўнікамі заяўляльнікаў, то неабходна дадаць электронныя копіі дакументаў, пацвярджаючых іх паўнамоцтвы. Пры незахаванні дадзенага патрабавання электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці.

Варта таксама адзначыць, што дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” не распаўсюджваецца на звароты, якія падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствамі: грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным, аб канстытуцыйнай судавытворчасці, адміністрацыйных працэдурах, зваротаў работніка да наймальніка, а таксама тых, у ад-носінах якіх заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы па-радак іх падачы і разгляду.

Ганна ПЕНЕР, памочнік пракурора.

Дадаць каментарый

Войти с помощью: