Спяшаецца на Палессе вясна

Лютаўскае пасяджэнне райвыканкама, якое прайшло пад старшынствам Аляксандра Пачко, прадугледжвала дастаткова аб’ёмны парадак дня, таму гатоўнасць сельскагаспадарчых арганізацый раёна да веснавых палявых работ прааналізавалі напярэдадні.

Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Юрый Корчык, пад ураджай 2016 года пасеяна больш як 13 тысяч гектараў азімых культур. Унесена 82 працэнты ад патрэбнага арганікі і 58 працэнтаў — тукаў. Яравы клін сёлета складзе 14,6 тысячы гектараў. Назапашванне і вывазка арганікі пад яравую сяўбу працягваецца. Ёсць прыкладна 38 працэнтаў мінеральных угнаенняў. Недастаючую іх колькасць гаспадаркам давядзецца набываць за ўласны кошт. Загадзя паклапаціліся ў сельгаспрадпрыемствах пра насенне збожжавых і зернебабовых.

Што датычыць бульбы, то гэтай культурай па-ранейшаму будуць займацца СВК “Вулькаўскі світанак”, дзяржаўныя прадпрыемствы “Гарадоцкі” і “Азярніца”, Палеская станцыя і фермерскія гаспадаркі “Юліян” і “Навіцкіх”. Дзве апошнія, а таксама СВК “Дварэцкі”, будуць вырошчваць агародніну. Мяркуецца, што гэтыя культуры зоймуць плошчу ў 460 гектараў.

Зразумела, што атрымаць добры ўраджай немагчыма без надзейнай тэхнікі. У раёне на лінейку гатоўнасці павінны вывесці 388 трактароў, 25 глебаапрацоўчых агрэгатаў, 32 камбінаваныя і 28 кукурузных сеялак, а таксама нямала іншай тэхнікі. На 25 лютага агульная гатоўнасць яе склала больш як 80 працэнтаў. Дагэтуль ёсць няспраўная пасяўная тэхніка ў дзяржаўных прадпрыемствах “Дзятлавіцкі”, “Багданаўка”, “Велута”, “Гарадоцкі”, КУП “Міжлескае” і СВК “Дварэцкі”.

Звярнуў увагу кіраўнік аграрнай галіны і на неабходнасць самага сур’ёзнага стаўлення да праходжання тэхаглядаў, беражлівы падыход да расходавання гаруча-змазачных матэрыялаў і выкарыстання сельскагаспадарчай тэхнікі.

 

Дадаць каментарый

Войти с помощью: 

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.