За рукі залатыя, адносіны старанныя

Па выніках раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі  ў 2015 годзе пераможцамі прызнаны:

у намінацыі “вытворчасць малака” сярод сельскагаспадарчых арганізацый –

філіял “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод” (кіраўнік Міхаіл Ільючык). Пагалоўе дойнага статка да ўзроўню 2014-га склала 101 працэнт, вытворчасць малака – 105,5 працэнта, рэалізавана малака гатункамі “экстра” і вышэйшым – 97,6 працэнта, на 100 кароў атрымана 68 цялят;

Палеская станцыя (Аляксандр Юзупанаў). Пагалоўе дойнага статка да ўзроўню 2014-га склала 100 працэнтаў, вытворчасць малака – 103,6 працэнта, рэалізавана малака гатункамі “экстра” і вышэйшым – 96,6 працэнта, на 100 кароў атрымана 81 цяля;

СВК “Вулькаўскі світанак” (Уладзімір Соц). Пагалоўе дойнага статка да ўзроўню 2014-га склала 100 працэнтаў, вытворчасць малака – 109,1 працэнта, рэалізавана малака гатункамі “экстра” і вышэйшым – 88,5 працэнта, на 100 кароў атрымана 79 цялят.

Сярод калектываў малочнатаварных фермаў:

МТФ №1 Палескай станцыі (брыгадзір Галіна Калядзіч) – сярэдні надой ад каровы 5612 кілаграмаў, прададзена малака гатункамі “экстра” і вышэйшым 97 працэнтаў;

МТФ №1 філіяла “Лобчанскае”  (брыгадзір Галіна Самандык) – сярэдні надой ад каровы 5127 кілаграмаў, прададзена малака гатункамі “экстра” і вышэйшым 97,6 працэнта;

МТФ №2 філіяла “Лобчанскае” (брыгадзір Валянціна Евенка) – сярэдні надой ад каровы 5004 кілаграмы, прададзена малака гатункамі “экстра” і вышэйшым 95,1 працэнта.

Сярод калектываў фермаў па адкорме і дарошчванні буйной рагатай жывёлы:

МТФ №1 філіяла “Лобчанскае”  (брыгадзір Галіна Самандык) – сярэднясутачныя прывагі склалі 716 грамаў, валавыя – +51 тона да ўзроўню 2014 года;

МТФ №1 СВК “Вулькаўскі світанак”  (брыгадзір Вера Насеня) – сярэднясутачныя прывагі склалі 684 грамы, валавыя – +52 тоны да ўзроўню 2014 года;

МТФ №2 СВК “Лунінскі” (брыгадзір Марыя Гарбунова) – сярэднясутачныя прывагі склалі 640 грамаў, валавыя – +38,7 тоны да ўзроўню 2014 года.

Сярод жывёлаводаў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы да 6-месячнага ўзросту:

Наталля Суслонава з Палескай станцыі – сярэднясутачныя прывагі склалі 807 грамаў; Наталля Мацкевіч з філіяла “Лобчанскае” – сярэднясутачныя прывагі склалі 800 грамаў; Ірына Хамякова з дзяржаўнага прадпрыемства “Чучавічы” – сярэднясутачныя прывагі склалі 766,1 грама.

Сярод жывёлаводаў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы старэй за 6-месячны ўзрост:

Сяргей Анікін з СВК “Лунінскі” – сярэднясутачныя прывагі склалі 843 грамы, валавы – 53,5 тоны; Галіна Нагорная з філіяла “Лобчанскае” – сярэднясутачныя прывагі склалі 871 грам, валавы – 23 тоны; Валянціна Яраховіч – сярэднясутачныя прывагі склалі 796 грамаў, валавы – 38,9 тоны.

За лепшыя вынікі работы, укараненне перадавых тэхналогій, стварэнне спрыяльных умоў працы, захаванне ветэрынарных і санітарных патрабаванняў, добраўпарадкаванне тэрыторыі грашовымі прэміямі ўзнагароджаны:

Мікалай Ляўданскі – вядучы заатэхнік філіяла “Лобчанскае”; Мікалай Жук – галоўны ветурач Палескай станцыі; Вера Насеня – брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі СВК “Вулькаўскі світанак”, Васіль Вароніч – брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі дзяржаўнага прадпрыемства “Сінкевіцкі”; Канстанцін Яроцкі і Людміла Германовіч – аператары па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы з дзяржаўных прадпрыемстваў “Хваецкае” і “Гарадоцкі”.

У развіцці пчалярства і атрыманні таварнай прадукцыі лепшым прызнаны Іван Караваевіч з дзяржаўнага прадпрыемства “Новае Палессе”, які атрымаў 2,27 тоны валавага мёду, у тым ліку 1,55 тоны таварнага, што ў разліку на 1 пчоласям’ю складае 19,3 кілаграма.

Грашовымі прэміямі ўзнагароджаны аператары машыннага даення, якія атрымалі ў разліку ад каровы больш як 5 тысяч кілаграмаў малака. Гэта Ганна Соц, Ніна Фядкевіч, Галіна Евіч – з філіяла “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод”; Алена Каховіч з дзяржаўнага прадпрыемства “Велута”; Валянціна Навіцкая, Наталля Яраховіч, Святлана Юрцэвіч, Валянціна Ермаковіч, Марыя Майсак – з СВК “Вулькаўскі світанак”; Ларыса Валько, Вера Малейчык, Вольга Бурдзелева, Марыя Бань, Надзея Каваляускене, Хрысціна Сапронава, Раіса Дрынеўская – з Палескай станцыі.

Усе пераможцы адзначаны грашовымі прэміямі.

короваевич
Пчаляр Іван КАРАВАЕВІЧ
кохович
Аператар машыннага даення Алена КАХОВІЧ
пятитысячницы
Калектыў жывёлаводаў філіяла “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод”

Дадаць каментарый

Войти с помощью: