ДАРАГІЯ ЖЫХАРЫ ГОРАДА І РАЁНА!

1may-60

Прыміце самыя шчырыя ВІНШАВАННІ са Святам працы!

Штогод Першамай прыходзіць у нашы дамы як яркая прыкмета доўгачаканага цяпла. Гэты дзень асацыіруецца з сонцам, светлымі ўсмешкамі, сямейнымі ўрачыстасцямі, сустрэчамі сяброў і з’яўляецца сімвалам міру, дабра, шчасця. Душэўны пад’ём майскіх дзён надае ўсім жыццёвы аптымізм, энергію, надзею і веру ва ўласныя сілы. Добрасумленная праца – аснова грамадства. Мір, праца, павага адзін да аднаго – гэта каштоўнасці, над якімі не ўласцівы час. Жаданне і ўменне лунінчан працаваць, настрой на добрыя справы з’яўляюцца галоўным залогам нашага поспеху, упэўненасці ў будучым. Мы віншуем і ўшаноўваем  людзей працы. Выказваем вялікую ўдзячнасць ветэранам, усім работнікам Лунінеччыны, якія сваімі сумленнымі адносінамі да справы выхоўваюць у падрастаючага пакалення павагу да традыцый. Гэта іх розумам і рукамі ствараецца эканамічны і сацыяльны патэнцыял раёна. Жадаем вам моцнага здароўя і бадзёрага  настрою, дабрабыту і дастатку, далейшых поспехаў і дасягненняў!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

 

ШАНОЎНЫЯ ЛУНІНЧАНЕ!

Прыміце шчырыя ВІНШАВАННІ са святам Вясны і Працы – Першамаем!

Яно з’яўляецца для нас сімвалам свабоды і справядлівасці, салідарнасці і аптымізму. Гэтае свята, народжанае больш за сто гадоў таму, змагло згуртаваць шматмільённую армію працоўных ва ўсім свеце.

Будучае краіны залежыць ад плённай працы кожнага з нас – рабочага і селяніна, настаўніка і ўрача, вучонага і служачага. У гэты дзень, як ні ў які іншы, мы адчуваем сябе важнай часцінкай нашай любімай краіны і вялікай, дружнай сям’і. Хочацца выказаць упэўненасць, што працавітасць і высокі прафесіяналізм грамадзян дазволяць дабіцца значных вынікаў у эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сферах для таго, каб наша родная Лунінеччына была яшчэ прыгажэй.

У гэты святочны Першамайскі дзень жадаем вам цудоўнага настрою, моцнага здароўя, дабрабыту, далейшых поспехаў і дасягненняў!

З павагай – Таццяна УДАВЕНКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
                     Валянціна ВЕРАС, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

 

Add Comment

Войти с помощью: