На свежае паветра і сакавітую траву

коровы

Заканчваецца другі тыдзень, як жывёлаводы дзяржаўнага прадпрыемства “Азярніца” перавялі дойны статак на летне-пашавае ўтрыманне.

Нягледзячы на тое, што адгонная паша тут знаходзіцца за дзясяткі кіламетраў ад малочнатаварных фермаў, за суткі навярсталі недабор малака, якое страцілі падчас перагону. Далей справы пайшлі і таго лепш: калі на стацыянарным утрыманні на МТФ №3 у разліку на карову за двухразовую дойку ў дзень атрымлівалі 7 літраў малака, то сёння – 9,2 літра. Свежае паветра, сакавітая трава, дастатковая колькасць вады і парцыённая тэхналогія пасьбы – вось галоўныя складаючыя поспеху.

Як расказаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Мікалай Малашчыцкі, усяго на МТФ №3 утрымліваецца 480 галоў дойнага статка, якіх раздзялілі на два гурты. Пасьбу арганізавалі на пасеяных летась сумесях збожжавых, узысці якім летам не дазволіла засуха. Якое ж было здзіўленне, як сёлета на ўчастку так густа зазелянелі ўсходы. Выгнаўшы на іх жывёлу, не прагадалі, – штодзень толькі ад 236 кароў, якія знаходзяцца пад апекай пастуха Ан-дрэя ФЕДАРОВІЧА, тут надойваюць больш як па 4 тысячы літраў малака. З іх 3890 – рэалізуецца на ААТ “Лунінецкі малочны завод”. Праўда, пакуль толькі першым класам. Аднак у гаспадарцы працуюць у напрамку паляпшэння якасці. Ужо набылі другі халадзільнік, адабралі пробы малака ад кожнай каровы. Як толькі атрымаюць вынікі лабараторных даследаванняў, адсарціруюць статак. Гэта дазволіць атрымліваць малако экстра-класа і высокім гатункам.

Add Comment

Войти с помощью: