Наш пастаянны клопат

субботник 2016 03

Падведзены папярэднія вынікі рэспубліканскага суботніка, які прайшоў 23 красавіка.

На Лунінеччыне ўдзел у ім бралі 26430 чалавек, у тым ліку 9497 навучэнцаў каледжаў і вучняў школ раёна. Агульнымі намаганнямі на суботніку зароблена 391 мільён 242 тысячы рублёў. Акрамя гэтага, выпушчана прамысловай прадукцыі на суму ў 36 мільёнаў 937 тысяч рублёў, аказана паслуг на 41 мільён 324 тысячы рублёў.

У ходзе апаратнай нарады старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко выказаў падзяку ўсім калектывам, якія старанна папрацавалі ў ходзе суботніка. “Зараз важна падтрымліваць наведзены парадак, а таксама давесці да ладу ўсё, што засталося нявыкананым. Агрэхі, на жаль, дзе-нідзе засталіся”. Кіраўнік раёна звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што добраўпарадкаванне не церпіць кампанейшчыны. Жыхары павінны зразумець, што гэта – пастаянны клопат не толькі ўлады, але і кожнага з вяскоўцаў і гараджан.

Add Comment