Настаўнікі трымаюць выпрабаванне

спартакиада учителей 06

У новым фармаце сёлета праводзілася спартакіяда сярод педагогаў Лунінеччыны, у арганізацыі і правядзенні якой актыўны ўдзел прыняла прафсаюзная арганізацыя, якую ўзначальвае Нэлі Рафаловіч.

У спартыўнай зале СШ №4 сабраліся 4 зборныя: Лунінца (капітан В.А. Вайцяхоўскі), Мікашэвіч  (С.Б. Макарэвіч) і дзве вясковыя – пад кіраўніцтвам В.М. Коўшыка і А.І. Гарагляда. Упершыню ў спартакіядзе бралі ўдзел ветэраны педагагічнай працы.

Першым разміначным відам стаў дартс, дзе мацнейшымі былі прадстаўнікі мікашэвіцкай каманды. Яны ж не пакінулі шанцаў сапернікам і ў падыманні гіры. У настольным тэнісе, баскетбольнай эстафеце і валейболе на вышыні былі вясковыя настаўнікі на чале з Васілём Коўшыкам. Яны ж сталі пераможцамі спартакіяды. Другое месца занялі педагогі Лунінца, на рахунку якіх 3 “срэбры”, 1 “бронза” і 1 чацвёртае месца. Трэцім прызёрам стала каманда з Мікашэвіч. Дыпломам за волю да перамогі адзначана зборная пад кіраўніцтвам Аляксандра Гарагляда.

У цырымоніі ўзнагароджвання браў удзел начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Іван Раковіч.

спартакиада учителей спартакиада учителей 08 спартакиада учителей 07 спартакиада учителей 05 спартакиада учителей 04 спартакиада учителей 03 спартакиада учителей 02

Add Comment

Войти с помощью: