ПАВАЖАНЫЯ ПРАВАСЛАЎНЫЯ ХРЫСЦІЯНЕ!

pasha_0
Прыміце сардэчныя ВІНШАВАННІ са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова!

Чыстая, глыбокая радасць велікодных падзей зноў аб’ядноўвае вернікаў, напаўняючы іх пачуццём вечнай урачыстасці жыцця і ўсёпераможнай сілай любові.

Вялікдзень людзі адзначаюць добрымі справамі, кіруючыся вечнымі хрысціянскімі прынцыпамі міласэрнасці, спагады і справядлівасці. Свята нагадвае аб высокім прызначэнні чалавека, натхняе на стваральную працу, маральнае ўдасканаленне, заклікае няспынна служыць блізкім, дапамагаць хворым і тым, хто мае патрэбу. Няхай гэтыя цудоўныя веснавыя дні прынясуць вам любоў і дабрыню, мір і спакой, мудрасць і цярпенне, сагрэюць цяплом і ўзаемаразуменнем вашы сем’і, азараць сэрцы нязгасным духоўным святлом. Моцнага вам здароўя, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях, шчасця і ўдачы!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

З пачуццём глыбокай радасці і ад усяго сэрца ВІНШУЕМ вас са светлым Вялікаднем!

Гэта свята чалавекалюбства, калі мы забываем аб смутку ў нашых душах. Цудоўны Вялікдзень і яго традыцыі – хрэсны ход, кулічы, пафарбаваныя яйкі, хрыстосаванне. Але галоўны запавет гэтага дня – палюбі бліжняга. Дарыце адзін аднаму ўвагу і клопат, любоў і вернасць.

Жадаем дабра, здароўя, міру і росквіту ўсім.  Няхай кожны дзень напаўняе ваш дом утульнасцю, цеплынёй, шчасцем і дабрабытам. Хрыстос Уваскрэс! Няхай яркае святло Вялікадня азарыць увесь свет, падорыць надзею, радасць і шчасце людзям. Няхай Гасподзь захоўвае вас і вашых блізкіх, аберагае ад жыццёвых цяжкасцей і смутку. З Хрыстовым Уваскрэсеннем вас!

З павагай – Таццяна УДАВЕНКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
                     Валянціна ВЕРАС, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Add Comment