Праграма завершана, работа працягваецца

Райисполком

Трынаццатая пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання прайшла пад старшынствам Віктара Рафаловіча. У рабоце сесіі браў удзел старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко.

Перш-наперш, былі разгледжаны фінансавыя пытанні. Дэпутаты падтрымалі прапанову сфарміраваць сёлета ў раённым бюджэце дадатковы рэзервны фонд у памеры 17 мільярдаў 510 мільёнаў 129 тысяч рублёў. Сродкі мяркуецца накіраваць на субсідзіраванне аплаты жыллёва-камунальных паслуг.
Адначасова сесіі была прадстаўлена справаздача аб выкананні раённага бюджэту за 2015 год. Па словах начальн-ка фінансавага аддзела Сяргея Бойкі, даходы раённай казны склалі крыху больш за 596 мільярдаў 2 мільёны 545 тысяч рублёў. Расходы перавысілі даходы на 2 мільярды 233 мільёны 578 тысяч рублёў і склалі больш як 598 мільярдаў 236 мільёнаў 123 тысячы рублёў. Прадстаўленая справаздача была аднагалосна зацверджана.

На сесіі дэпутаты падвялі вынікі рэалізацыі ў раёне Праграмы развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак. Дакумент быў разлічаны на тэрмін з 2011 па 2015 гады. За гэты час, па словах в.а. начальніка райсельгасхарчу Аляксандра Савіны, у раёне грамадзянам было выдзелена 7302 гектары зямлі. Традыцыйна развіваліся раслінаводства і жывёлагадоўля. Мэтанакіравана працавалі на Лунінеччыне ў напрамку павелічэння вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

Асвоена бюджэтных сродкаў на правядзенне ветэрынарных і супрацьэпізаатычных мерапрыемстваў больш як 121 мільён рублёў. Разгледжана 49 заяў грамадзян на павелічэнне асабістых падсобных гаспадарак. Для гэтых мэт выдзелена амаль 100 гектараў зямлі.

Разам з тым, дакладчык звярнуў увагу дэпутацкага корпусу на тое, што на прыватных падворках істотна паменшала кароў. На пачатак 2011 года іх было 3379 галоў, на 1 студзеня 2016 года – толькі 1696. Нягледзячы на гэта, на працягу пяці год ад насельніцтва было закуплена больш як 6000 галоў маладняку буйной рагатай жывёлы, што складае 158 працэнтаў да задання. Перавыкананы планы па закупу ад грамадзян бульбы і плодаагародніннай прадукцыі.

Змяншэнне прыватнага статка адмоўным чынам адбілася на закупе малака: у 2010 годзе яго паступіла з прыватных падворкаў 6845 тон, у 2015-ым – 4927, што на 28 працэнтаў менш.

Дзяржава падтрымлівае тых, хто працуе на зямлі. Сельскагаспадарчымі арганізацыямі актыўна рэалізоўваецца вяскоўцам сена і салома. Толькі за 2015 год такіх кармоў для прыватнай жывёлы прададзена адпаведна 1176 і 1247 тон. Ахвотна набывалі трымальнікі прыватных гаспадарак парасят, хаця паказчык па іх рэалізацыі выкананы толькі на 50 працэнтаў. На яго адмоўным чынам паўплывала сітуацыя з пагрозай распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней.

Аператыўна рэагаваў на запыты гаспадароў гандаль, своечасова прапаноў-ваючы насенне сельскагаспадарчых культур, ядахімікаты, мінеральныя ўдабрэнні, камбікармы, сельскагаспадарчы інвентар. Так, сродкаў аховы раслін за апошнія 5 год рэалізавана на 185 мільёнаў рублёў, тукаў у разліку на дзейнічаючае рэчыва прададзена 65 тон. Попытам карысталіся насенне агароднінных культур, бульбы, цыбулі.

Дарэчы, менавіта бульбу можна назваць царыцай прыватных агародаў. Улічваючы гэта, на Лунінеччыне праводзіцца мэтанакіраваная работа па папулярызацыі сучасных высокаўраджайных сартоў гэтай культуры і выдзяленню ў палях севазвароту ўчасткаў для яе вырошчвання. Традыцыйна дапамагаюць вяскоўцам у пасадцы бульбы і яе доглядзе. Дастаткова сказаць, што ў 2015 годзе сельгаспрадпрыемствамі аказана насельніцтву паслуг на суму 1 мільярд 859 мільёнаў рублёў, а надбаўкі за малако і прададзены маладняк наблізіліся да 1 мільярда 866 мільёнаў рублёў.

Для вядзення асабістых падсобных гаспадарак ААТ “Белаграпрамбанк” прапаноўваў насельніцтву льготныя крэдыты. Іх сума склала 251 мільён рублёў.

Разам з тым, дакладчык звярнуў увагу на тое, што ўзровень закупак сельскагаспадарчай прадукцыі ў прыватнікаў застаецца нізкім. Змяншаецца і сама колькасць падсобных гаспадарак. Прычынай такога становішча Аляксандр Савіна назваў змяншэнне колькасці вясковых жыхароў, іх старэнне. Моладзь жа, часцей за ўсё, не жадае заводзіць дамашнюю жывёлу на падворку.

Прымаючы такія рэаліі жыцця, дэпутаты вырашылі не пазбаўляць дзяржаўнай падтрымкі тых, хто любіць і ўмее працаваць на зямлі. Нягледзячы на тое, што час дзеяння Праграмы развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак закончаны, асноўныя яе патрабаванні застаюцца актуальнымі, а таму работа па іх рэалізацыі будзе працягвацца.

Трынаццатая пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання зацвердзіла яшчэ адзін важны дакумент – Праграму дзяржаўных гарантый па забеспячэнню грама-дзян даступным медыцынскім абслугоўваннем. Прадставіў яго дэпутатам галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Ігар Невар, які запэўніў, што названы дакумент забяспечвае выкананне ўсіх мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне аховы здароўя. Датычаць яны медыцынскай дапамогі ў амбулаторных і стацыянарных умовах, хуткай медыцынскай дапамогі, колькасці койка-дзён і іншых аспектаў.

Сесіяй зацверджана Інструкцыя аб парадку продажу грамадзянам жылых памяшканняў сельгасарганізацый, якія знаходзяцца ва ўласнасці раёна. Дакумент дастаткова аб’ёмны і ўтрымлівае нямала цікавых палажэнняў. “ЛН” вернуцца да гэтай тэмы асобнай публікацыяй.

Дэпутаты далі дазвол праўленню СВК “Дварэцкі” на заключэнне дагавора арэнды нерухомай маёмасці з ААТ “Пінскі камбінат хлебапрадуктаў”, а таксама ўнеслі змяненні і дапаўненні ў некаторыя іншыя рашэнні раённага Савета.

Add Comment

Войти с помощью: