“Сонейка ў небе”

Весница

Прэм’ерай гэтай песні здзівіць гледачоў на справаздачным канцэрце, што сёння адбудзецца ў 18.00 у ГДК, калектыў ансамбля “Весніца” Палескага СДК.

Ён вядзе свой адлік з 2011 года. Ідэя стварэння належыць Таццяне Шульжык, якая ў той час узначальвала вясковы Дом культуры. І хаця зараз яна змяніла месца работы, безумоўна, задаволена тым, што справа яе жыве, і “Весніца” працягвае слаўны шлях адраджэння народнай песні. Дорачы музычным кампазіцям сучасную аранжыроўку, мастацкі кіраўнік Дзмітрый Абравец упэўнены: пакуль гучаць любімыя многімі пакаленнямі мелодыі, будуць шанавацца вялікія чалавечыя каштоўнасці: Радзіма, мір на зямлі,  каханне і моцная сям’я…

Год культуры адметны для “Весніцы” яшчэ і тым, што калектыў чакае своеасаблівы экзамен: допуск да звання “вакальны ансамбль” запланаваны на восень. Вераць, што ўсё атрымаецца, салісткі (на здымку злева направа) Вольга КАБАРЫХА, Анжэла ЯШЧАНКА, Тамара ФЕДАСЕЕВА і Алена ДУДАРГА (яшчэ адна ўдзельніца Вольга Валодзіна падчас сустрэчы была ў ад’ездзе).

Add Comment

Войти с помощью: