З любоўю да “каралевы”

легкая атлетика

Самыя спрытныя і хуткія школьнікі 4-6 класаў сабраліся ў СДЮШАР, каб у спаборніцтвах праявіць свае лепшыя якасці і высветліць мацнейшых у бегу на 30 метраў, скачках у даўжыню з месца і кіданні мяча.

Сярод вучняў чацвёртых класаў пераможцамі сталі Яніна Гурбановіч (Сінкевіцкая СШ), Аляксандр Косач (СШ №1 г. Лунінца), Данііл Гарадкавец, Анастасія Кацуба (абодва – Дзятлавіцкая СШ).
У пяцікласнікаў не было роўных Аліне Германовіч (СШ №2 г. Лунінца), Даніілу Гопце (СШ №3 г. Лунінца), Радзівону Антановічу (Палеская СШ), Дар’і Чарнавокай (Дзятлавіцкая СШ).

У шасцікласнікаў дыпломам першай ступені ўзнагароджаны Ілья Хлуд (СШ №1 г. Лунінца), Анастасія Кацуба (Дзятлавіцкая СШ), Аляксандр Занкавец і Дзіяна Лабко (абодва – Палеская СШ), Ганна Косач (СШ №1 г. Лунінца) і Раман Мурзак (СШ №2 г. Лунінца).

Самым цікавым і эмацыянальным відам праграмы былі эстафеты, на ўдзел у якіх заявіліся 8 каманд. Ва ўпартай барацьбе перамагла зборная СШ №2 г. Лунінца. Другое месца – у школьнікаў з Дзятлавіцкай СШ, трэцяе – лунінецкай СШ №1.

Па словах намесніка дырэктара СДЮШАР Алены Вярэніч, спаборніцтвы парадавалі не толькі колькасцю ўдзельнікаў, але і высокімі вынікамі. Штогод шмат юных таленавітых спартсменаў выяўляюць у Дзятлавіцкай і Палескай СШ. Усе яны з задавальненнем наведваюць урокі фізкультуры, якія вядуць настаўнікі Віктар Канапацкі, Уладзімір Кацуба і Марыя Яраховіч. Гэтыя педагогі захапляюць дзяцей спортам і перадаюць для ўдасканалення здольнасцяў у СДЮШАР.

Add Comment

Войти с помощью: