Адкрытае першынство

Ігнат САЙКО, Уладзіслаў КРЫШТАЛЬ,  Стэфан МАЛАХАЎ, Уладзіслаў ГАРАДКАВЕЦ, Дзяніс ДЫРДА, Міхаіл ВІШНЯВЕЦКІ  і Павел ВЕЛЯСКЕВІЧ.
Ігнат САЙКО, Уладзіслаў КРЫШТАЛЬ, Стэфан МАЛАХАЎ, Уладзіслаў ГАРАДКАВЕЦ, Дзяніс ДЫРДА, Міхаіл ВІШНЯВЕЦКІ і Павел ВЕЛЯСКЕВІЧ.

Даўно на стадыёне “Палессе” аматары спорту не назіралі такой упартай барацьбы ў скачках у вышыню, якая разгарнулася паміж юнакамі 1999-2000 года нараджэння падчас адкрытага першынства раёна па лёгкай атлетыцы.

Пераможцу Паўлу Веляскевічу пакарылася вышыня 185 сантыметраў. Ён жа стаў лепшым на 300-метровай дыстанцыі і трэцім у спрынце. Ігнат Сайко пераадолеў 180 сантыметраў і заваяваў серабро. А вось бронза дасталася адразу двум спартсменам – Міхаілу Вішнявецкаму і Стэфану Малахаву (175 сантыметраў).

Двойчы на вышэйшую прыступку п’едэстала гонару ўзнімалася Анастасія Грудзько (скачкі ў даўжыню і бег на 60 метраў з бар’ерамі). Перамогу святкавалі Аляксандр Сідаровіч, Карына Яфімава, Сільвестр Мальцаў, Ягор Гулюта, Арцём Шкут, Ілья Бяляеў і Анастасія Зосіч. Высокія вынікі паказалі сярэбраныя прызёры Уладзіслаў Крышталь, Уладзіслаў Гарадкавец, Максім Трухноў, Андрэй Аляшкевіч і Дзяніс Дырда.

Add Comment