Часцінка душы — ад донараў

доноры

На базе Залескай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі прайшоў дзень здачы крыві на бязвыплатнай аснове.

– Як галіна аховы здароўя, донарства ў свеце існуе 100 гадоў, у Беларусі – крыху менш. На сённяшні дзень гэта бясшкодная, а для здаровага чалавека нават карысная працэдура, – патлумачыла загадчыца аддзялення камплектавання донарскіх кадраў Ганцавіцкай станцыі пералівання крыві Таццяна Матвеева. – У арганізме павышаецца ўзровень прыстасовачных рэакцый, стымулюецца імунітэт, праходзіць разгрузка органаў. Калі чыё-небудзь жыццё ў аперацыйнай аказваецца на валаску, многае вырашае невядомы чалавек, – той, хто здаў кроў і чыё імя ніколі не даведаецца ні ўрач, ні пацыент. Вось чаму донарства называюць вышэйшым актам міласэрнасці.

– Ім можа стаць кожны дзеяздольны грамадзянін, які дасягнуў 18-гадовага ўзросту, прайшоў медыцынскі агляд і не мае хвароб, – дапоўніла калегу трансфузіёлаг Людміла Шчаўкун. – Вага цела павінна быць не менш як 55 кілаграмаў, артэрыяльны ціск не ніжэй 100/80 міліметраў ртутнага слупка. Пры рэгістрацыі абавязкова патрэбен пашпарт з наяўнасцю прапіскі ў дадзеным раёне не менш як 6 месяцаў, даведка з паліклінікі аб перанесеных захворваннях, траўмах, аперацыях, фатаграфія 3×4. Жанчынам спатрэбіцца заключэнне гінеколага (не радзей двух разоў у год), мужчынам – ваенны білет.

У гэты дзень ва ўстанове аховы здароўя бясплатна вырашыў здаць кроў 41 грамадзянін. Чаму нашы землякі становяцца донарамі?

Юлія Дамашэвіч (на здымку) (23 гады):

– Напэўна, з маральных меркаванняў. Спадзяюся, што каму-небудзь гэта выратуе жыццё. Здаю кроў незалежна ад памеру аплаты. Бываюць выпадкі, калі жыццё не купіш, а можа дапамагчы толькі донарская кроў.

Ганна Грудзько (43 гады):

– Здаю кроў у 13-ты раз, і кожны раз выходжу з думкай аб зробленай добрай справе. Як медыцынскі работнік, ведаю, што любы мілілітр крыві важны для чалавека, які трапіў у бяду.

Валянціна Хацяновіч (53 гады):

– Прыходжу на пункт здачы ўжо 4 гады. Я – чалавек здаровы ва ўсіх адносінах. А маленькая дапамога ў выглядзе прадуктовага набору і дадатковых выхадных дзён – толькі прыемная дробязь у параў-нанні з пачуццём вялізнага задавальнення ад таго, што зрабіла карысную справу.

Мікалай Хілюк (22 гады):

– У Лунінцы здаю кроў упершыню, а да гэтага 8 разоў – у студэнцкія гады ў Гомелі. Далучылі сябры.

доноры 03 доноры 02

Add Comment

Войти с помощью: