Мікашэвіцкая вясна Перамогі

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Яркім маляўнічым шэсцем працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый, педагогаў і навучэнцаў устаноў адукацыі, а таксама гараджан ад Палаца культуры РУВП «Граніт» да плошчы імя Каржа пачаліся ў Мікашэвічах мерапрыемствы, прымеркаваныя да 71-ай гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Каля помніка  воіну-вызваліцелю ўрачысты мітынг адкрыла старшыня гарвыканкама Галіна Сыцэвіч. Кіраўнік мясцовай «вертыкалі» адзначыла, што ў нашай рэспубліцы шмат слаўных, значных і важных святаў. Аднак Дзень Перамогі – асаблівы. А ўсё таму, што не было ў гісторыі чалавецтва больш лёсавызначальнай і трагічнай падзеі, чым Другая сусветная вайна, на зыход якой паўплывала Вялікая Айчынная. Цаной неверагоднай мужнасці, самаадданасці і адвагі бацькоў, дзедаў, прадзедаў на баявых франтах, іх штодзённых працоўных подзвігаў у тыле кавалася перамога. Сучаснікі захоўваюць і берагуць памяць пра людзей, якія на працягу чатырох год жылі адзінай ідэяй «Усё – для фронта!».

На жаль, усё менш і менш застаецца ўдзельнікаў і сведкаў тых памятных падзей. Іх жыццё  з’яўляецца для наступных пакаленняў беларусаў прыкладам бязмежнага патрыятызму, ваеннай доблесці і духоўнай велічы.  Галіна Паўлаўна, завяршаючы сваё выступленне, заклікала землякоў карыснымі справамі і проста добрым словам падтрымліваць былых салдат і партызан Вялікай Айчыннай вайны, якіх на тэрыторыі гарсавета сёння пражывае толькі 8 чалавек. Тым больш, што знайсці іх месца жыхарства зараз не складае цяжкасці, дзякуючы грамадзянска-патрыятычнай акцыі «Тут жыве ветэран Вялiкай
Айчыннай вайны. Дзякуй за Перамогу!».

Пра цяжкі вызваленчы шлях, які вымяраўся доўгімі гадамі жорсткай барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, пра перамогу над «карычневай чумой», заваяваную намаганнямі народаў шматнацыянальнай краіны, нагадаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Рафаловіч.

Да віншавальных слоў далучыліся ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Булат, намеснік дырэктара ААТ «Спецжалезабетон» Тамара Меляшкевіч, старшыня Мікашэвіцкай арганізацыі воінаў-«афганцаў» Леанід Жыбарт, вучаніца 11 класа гімназіі імя У. Нядзведскага Алёна Верамейчык.

Хвілінай памяці  ўшанавалі ўдзельнікі мітынгу людзей, загінуўшых у час ваеннага ліхалецця, а затым пад салют усклалі кветкі і вянкі да помніка воіну-вызваліцелю, дзе неслі вахту памяці гімназісты.

Мерапрыемства на плошчы імя Каржа  працягнуў Баранавіцкі гарадскі аркестр пад кіраўніцтвам Васіля Прадуна. Ваенныя песні нікога не пакінулі абыякавымі: адны  дзякавалі апладысментамі, іншыя – вальсавалі пад незабыўныя мелодыі.

Пазней свята перамясцілася ў Палац культуры РУВП «Граніт», дзе прайшоў тэатралізаваны канцэрт «Дню Перамогі – слава!». Самадзейныя артысты парадавалі землякоў яркімі выступленнямі і арыгінальнымі сцэнічнымі касцюмамі. Мнагалюдна было і на плошчы каля ўстановы культуры, дзе працаваў выязны гандаль філіяла «Грамадскае харчаванне» райспажыўтаварыства і індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама разнастайныя дзіцячыя атракцыёны. Завяршыўся святочны дзень начной дыскатэкай, якая сабрала каля Палаца культуры прадстаўнікоў самых розных пакаленняў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Add Comment

Войти с помощью: