Музей сабраў сяброў

музей собрал друзей

У раённым краязнаўчым музеі адбылася ўрачыстасць, прысвечаная адкрыццю першай экспазіцыі. Як адзначыла дырэктар Наталля Благадзёрава, 30 год – прыгожая дата, свайго роду ўсвядомленая маладосць, калі ёсць пэўны вопыт і магчымасць паказаць тое, што дасягнута.

Сюды завіталі прадстаўнікі органаў улады, былыя работнікі, сябры, якія дапамагаюць папаўняць музейны фонд. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Аксёнава выказала падзяку за работу па захаванню гісторыка-краязнаўчай спадчыны рэгіёна, адзначыўшы вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі і стварэнне культурнага асяроддзя. Музею сёння ёсць што паказаць, і сабраныя экспанаты неабходна берагчы.

Галіна Мар’іна і Наталля Казанкова перагарнулі ў памяці старонкі стварэння аб’екта культуры, гаварылі пра тую карпатлівую работу, якую праводзілі супрацоўнікі ў той час, і над чым працуюць цяпер: ствараюць новыя экспазіцыі, збіраюць па крупінках гісторыю роднага краю і захоўваюць яе для нашчадкаў у прадметах, карцінах, якія нярэдка перадаюць музею сапраўдныя знаўцы даўніны. Дапамаглі ўспомніць, як у далёкія 70-ыя з’явіўся музей, вучні СШ №1 г. Лунінца.

Дарылі імяніннікам святочны настрой і творчыя нумары артысты ГДК, удзельнікі народнага ансамбля песні і музыкі «Вандроўнікі», выхаванцы гарадской дзіцячай школы мастацтваў.

Да 30-годдзя ўбачыла свет брашура, якая расказвае пра гісторыю станаўлення і развіцця. Маленькае выданне стала прыемным сюрпрызам для прысутных.

музей собрал друзей 02 музей собрал друзей 03

Add Comment

Войти с помощью: