На адгоннай пашы

хвоецкое 2

Разам з галоўным заатэхнікам Марыяй Кляўцэвіч накіраваліся на пашу, каб паглядзець, як ідуць справы на самым пачатковым этапе “нагулу” малака.

Яшчэ здалёк заўважылі статак і жывёлавода, які перастаўляў электрапастух, каб крыху пазней перагнаць кароў на свежую траву. Сваю справу Сяргей ШЭЙКА (на здымку) выконваў нетаропка, маўляў, дзень вялікі, спяшацца няварта. Тым больш, што статак ходзіць спакойна, у кароў дастаткова вады і солі. Перастаўляць агароджу за змену яму даводзіцца па 6-8 разоў у залежнасці ад травастою на пашы. Былы ліцейшчык, толькі 3 гады таму “перакваліфікаваўся” ў жывёлаводы. Яму падабаецца працаваць пастухом, калі шмат свежага паветра і прасторы. У непагадзь ёсць магчымасць схавацца ў перасовачным доміку. Тут можна не толькі адпачыць, але і прыгатаваць гарачую ежу, што вельмі важна, калі працуеш суткамі.  Сяргею Васільевічу давераны гурт, які налічвае 232 каровы, з іх 160 – дойных. З расцёламі іх колькасць амаль штодзень павялічваецца. За суткі аператары машыннага даення ад гэтага статка атрымліваюць 2880 кілаграмаў малака. З кожным днём яго большае, а значыць, будзе адпаведна расці і заробак калектыву.

Як расказала Марыя Кляўцэвіч, усяго на кругласутачнае летне-пашавае ўтрыманне ў “Хваецкім” пераведзена 1,5 тысячы жывёлін. Астатнія, а гэта 1100 галоў маладняку і цялушак, прызначаных  пад асемяненне, знаходзяцца на фермах. Жывёлу выпасаюць пазменна 15 пастухоў. Травастоі ў цэлым нядрэнныя, праўда, не ўсякая расліннасць прыйшлася каровам па смаку, аб гэтым нагадвалі асобныя некранутыя купіны. Заўважыўшы гэта, спецыяліст прыняла рашэнне перавесці гурт на іншыя травы.

Add Comment

Войти с помощью: