Парад розумаў і талентаў

Парад звезд 2016 04

Парад розумаў і талентаў у чарговы раз сабраў разам пераможцаў прадметных алімпіяд.

У зале гарадскога Дома культуры панавала атмасфера ўрачыстасці і свята. Сабраўшыхся цёпла вітаў старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко, які назваў вучняў, чые веды дазволілі ўзняцца на вышэйшую прыступку разумовага п’едэстала, залатым фондам Лунінеччыны. Дзяржава заўсёды падтрымлівае сапраўдныя таленты. Не застаюцца ўбаку ад высакароднай справы і раённыя ўлады. Сёлета на заахвочванне юных навукоўцаў з мясцовага бюджэту выдаткавана больш як 80 мільёнаў рублёў.

Парад звезд 2016 02

Аляксандр Мікалаевіч уручыў узнагароды пераможцам міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд. На гэты раз імі сталі вучні СШ №2 г. Лунінца Кірыл Гулін, Андрэй Некрашэвіч і Максім Мелехавец, якія на самым высокім узроўні паказалі выдатныя веды па інфарматыцы. Разам з выхаванцамі віншаванні прымаў настаўнік Іван Альфрэдавіч Трэгубаў. Забягаючы наперад адзначу, што двое з цудоўнай “троіцы” – Кірыл Гулін і Андрэй Некрашэвіч – сталі стыпендыятамі раённага фонду па падтрымцы адораных дзяцей. Пачынаючы з наступнага навучальнага года, яны штомесяц будуць атрымліваць стыпендыю ў памеры 3 базавыя велічыні. Сёння гэтую суму можна параўнаць са студэнцкай стыпендыяй.

Парад звезд 2016 01

А вось для адзінаццацікласніка Максіма Мелехаўца развітанне са школай не за гарамі. З прачулымі словамі звярнуўся юнак да прысутных, якія ў думках і на словах жадалі Максіму і яго равеснікам-выпускнікам шчаслівага зорнага шляху.

Эстафету ўзнагароджвання прынялі начальнік ад-дзела адукацыі Іван Раковіч і старшыня райсавета Віктар Рафаловіч, якія ўручылі Дыпломы і грашовыя прэміі пераможцам абласных алімпіяд і прызёрам рэспубліканскіх і абласных навукова-практычных канферэнцый і конкурсаў. Не засталіся без увагі пераможцы раённых прадметных алімпіяд, а таксама настаўнікі, якія не шкадуючы часу і сіл, шліфавалі таленты і веды сваіх выхаванцаў.

Галоўны рэдактар Таццяна Вайцяхоўская са словамі віншаванняў узнагароды за перамогу ўручыла юным спартсменам і артыстам, якія ўразілі сваімі талентамі строгае журы і суддзяў не толькі на раённым, але і абласным, і нават рэспубліканскім узроўнях. За любоў да беларускай спадчыны і прапаганду народнай культуры і мясцовых традыцый узорнаму фальклорнаму дзіцячаму калектыву “Сунічка” з в. Вулька 1 дастаўся прыз ад “Лунінецкіх навін”. Зрэшты, на гэтым сюрпрызы не закончыліся. Пераможцы раённай алімпіяды па фінансавай адукаванасці атрымалі спецыяльныя падарункі ад “Белаграпрамбанка”, якія перадала яго прадстаўнік Таццяна Галік.

Парад звезд 2016 05

У тым, што лунінецкая дзетвара здольная падарыць свята, уразіўшы па-майстэрску выкананымі музычнымі і танцавальнымі нумарамі, пераканаў невялікі канцэрт, удзел у якім разам з “Сунічкай” бралі ўзорны ансамбль “Залатое птушаня”, узорны клуб бальнага танца “Мірыданс”, яго салісты Марыя Кацуба і Іван Рафаловіч, юныя спевакі Цімафей Канапацкі і Насця Бярозка.

Пад урачыстыя гукі фанфар “Парад зорак-2016” перадаў эстафету святу наступнага года, якое, вядома ж, збярэ не менш бліскучае сузор’е юных лунінецкіх талентаў.

Парад звезд 2016 03

Пераможцы

міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд

  • Кірыл Гулін, Андрэй Некрашэвіч, Максім Мелехавец – СШ №2 г. Лунінца;

абласных алімпіяд

  • Ілья Каліненка, Аляксандр Насовіч, Алёна Верамейчык – Мікашэвіцкая гімназія,
  • Уладзіслаў Кісель, Ула-дзіслаў Рудой, Дзмітрый Кавалевіч, Мікалай Богдан, Аляксей Шчагрыковіч, Мікіта Кавалевіч, Павел Балюк, Аліна Крагель, – гімназія г. Лунінца,
  • Мікалай Паўловіч – СШ №1 г. Лунінца,
  • Вікторыя Чарнавокая, Аляксей Філіновіч – СШ №2 г. Лунінца,
  • Іван Шэйна – СШ №1 г. Мікашэвічы,
  • Адам Нікалаевіч – Краснавольская яслі-сад-СШ,
  • Андрэй Ванюк – Дварэцкая яслі-сад-СШ,
  • Марына Чэкун – СШ №3 г. Лунінца,
  • Вольга Мацкевіч – Дзятлавіцкая СШ,
  • Анастасія Гудэнка – СШ №4 г. Лунінца;

рэспубліканскіх і абласных навукова-практычных канферэнцый і конкурсаў

  • Крысціна Корчык, Дзіяна Ільючык – Лунінская СШ,
  • Дзмітрый Яворскі – Палеская СШ,
  • Маргарыта Кот, Дар’я Кіслюк – Мікашэвіцкая гімназія,
  • Ілья Дзенісеня – СШ №2 г. Мікашэвічы,
  • Алег Карпаў, Дар’я Кулакевіч, Арына Курыловіч – СШ №2 г. Лунінца,
  • Аляксандра Смірнова – СШ №1 г. Лунінца,
  • Станіслаў Краўцоў – гімназія г. Лунінца,
  • Дар’я Яворская, Яраслаў Антановіч – СШ №4 г. Лунінца,
  • Аліна Якавец – Лобчанская яслі-сад-БШ,
  • калектывы навучэнцаў – Бродніцкай БШ, гімназіі г. Лунінца, Вулькаўскай 1 СШ;

рэспубліканскіх і абласных спартыўных спаборніцтваў, турніраў, конкурсаў

  • Вераніка Ляпко і Свята-слаў Чыжык, Ганна Дырда і Дзмітрый Рудовіч, Анастасія Трохіна і Мікіта Раковіч, Кацярына Давыдоўская і Даніла Канапацкі, Вікторыя Чарнавокая і Вячаслаў Капуза, Марыя Кацуба і Іван Рафаловіч, Анастасія Бярозка, Ліана Яраховіч, Аляксандр Калянковіч, Аляксей Жэлезнякоў, Максім Грамадскі, узорны клуб бальнага танца “Мірыданс”, эстрадная студыя “Залатое птушаня”, узорны фальклорны калектыў “Сунічка”, аб’яднанні па інтарэсах: “Фітадызайн”, “Куфэрак творчасці”, “Зрабі сам”, “Чароўны пэндзлік” – ЦДТ г. Лунінца,
  • Дар’я Ільючык і Аляксей Ільючык – Багданаўская СШ,
  • Анастасія Слушнік – Лобчанская яслі-сад-БШ;
  • Сільвестр Мальцаў, Уладзіслаў Гарадкавец – СШ №1 г. Лунінца,
  • Надзея Мехціева, Уладзіслаў Крышталь, Дзяніс Дырда, Уладзіслаў Савіч – СШ №2 г. Лунінца,
  • Павел Веляскевіч, Стэфан Малахаў, Станіслаў Бусько – СШ №4 г. Лунінца,
  • Анастасія Грудзько – гімназія г. Лунінца,
  • Максім Трухноў, Міхаіл Байда – Палеская СШ,
  • танцавальны калектыў “Лунінскія зорачкі” – Лунінская СШ,
  • фальклорнае аб’яднанне “Дзятлавіцкі падлесак” – Дзятлавіцкая СШ,
  • каманда па футболе – СШ №2 г. Лунінца;

раённых алімпіяд па вучэбных прадметах і фінансавай адукаванасці

  • Кірыл Насковіч, Ілья Новак, Уладзіслаў Помазаў – СШ №1 г. Лунінца,
  • Арцём Кузьміч, Ганна Кузьміч, Аляксандр Сідаровіч, Ілья Цяльпук, Дзіяна Вакуліч, Яўген Шкудаў – СШ №2 г. Лунінца,
  • Уладзіслаў Івашкевіч, Таццяна Яцушкевіч, Крысціна Сейсібека – СШ №3 г. Лунінца,
  • Уладзіслаў Ячмяновіч, Анастасія Патурай,  Анастасія Пракаповіч, Мікіта Раковіч, Наталля Марза, Арцём Кавалевіч – СШ №4 г. Лунінца,
  • Марына Наварыч, Аляксандр Біліба, Кацярына Касцючэнка, Кацярына Богдан, Уладзіслаў Андрэйчук,Ірына Кіндрук, Станіслаў Благадзёраў, Марына Каховіч, Кацярына Клімовіч, Анастасія Мартысюк, ІрынаАлехнік, Анатоль Якубовіч, Ягор Гоман, Валерыя Рамановіч, Максім Ходат – гімназія г. Лунінца,
  • Крысціна Ільючык – Багданаўская СШ,
  • Анатоль Кіндрук – Вулькаўская 1 СШ,
  • Марына Паўловіч – Вулькаўская 2 СШ,
  • Дзіяна Занцэвіч – Вялуцкая СШ,
  • Фёдар Яраховіч, Мая Соц – Дварэцкая яслі-сад-СШ,
  • Карына Паўловіч, Арцём Курак – Міжлеская СШ,
  • Аліна Андрэйчук, Ангеліна Гарбачэўская, Дар’я Ярмоліч, Аліна Мацукевіч, Таццяна Горбат, Павел Заруцкі – Мікашэвіцкая гімназія,
  • Дар’я Таболіч, Аліна Кацуба – СШ №1 г. Мікашэвічы,
  • Аляксандр Даніловіч – Кажан-Гарадоцкая СШ,
  • Вікторыя Корчык, Валерыя Наварыч – Лунінская СШ,
  • Анастасія Касач – Любанская яслі-сад-СШ,
  • Наталля Кушнярук – Рэдзігераўская СШ,
  • Кацярына Калюціч – Язвінская СШ,
  • каманда навучэнцаў Дубаўскай СШ.

 

Add Comment