Сімвалы свабоды і стваральнай працы

IMG_6446

Дзень Дзяржаўнага герба і флага Рэспублікі Беларусь сёлета адзначаўся ў пярэдадзень вялікага свята – Дня Перамогі.

Гэтая акалічнасць надавала яму асаблівую адметнасць, што падкрэсліў у сваім выступленні на ўрачыстасці старшыня райвыканкама Аляксандр Пачко. “Павага, з якой шануем герб і флаг дзяржавы, – гэта даніна памяці пра бясцэнныя заваяванні нашых продкаў, якія праз змаганні і мірную працу адстаялі права годна жыць і працаваць на сваёй зямлі, – сказаў Аляксандр Мікалаевіч. – Сёння наш флаг пазнаюць і паважаюць на дыпламатычных сустрэчах, эканамічных перамовах, спартыўных алімпіядах, навуковых і культурных форумах. Працоўныя поспехі і перамогі дазваляюць нам адчуваць высокі гонар за нашу краіну і яе сімвалы”.

Права ўзняць флаг Рэспублікі Беларусь атрымалі старшыня райсавета Віктар Рафаловіч, ваенны камісар Уладзімір Жук і вучань СШ №4 Кірыл Рамановіч.

Асобнай старонкай свята стаў старт аўтапрабега, прысвечанага Дню Перамогі. Звяртаючыся да яго ўдзельнікаў, а сярод іх было шмат моладзі, Аляксандр Пачко заклікаў памятаць пра тое, што сцяг, які будзе пранесены па маршруце, – гэта сімвал вялікай дзяржавы.

Асаблівую святочнасць надалі  мерапрыемству выступленні работнікаў гарадскога Дома культуры і дзіцячага танцавальнага ансамбля “Абіссаль”.

IMG_6432 IMG_6436 IMG_6438 IMG_6464 IMG_6481

Add Comment

Войти с помощью: