Безабаронныя старыя

 

кража

Чарговае нахабнае злачынства ўчынена   на Лунінеччыне вечарам 4 чэрвеня.

Да 79-гадовай жыхаркі в. Сасноўка ўварваліся двое злачынцаў у масках і запатрабавалі грошы. Напалоханая жанчына аддала прыхаванае на “чорны дзень” – прыкладна 2 тысячы долараў ЗША.

Папярэдне вядома, што прабраліся ў дом да пажылой жанчыны рабаўнікі праз выстаўленае ў сенцах акно. Дзверы, зачыненыя на зашчапку, перашкодай не сталі. Аб здарэнні адразу ж стала вядома праваахоўнікам. Пошук злачынцаў вядзецца.

Add Comment