Да заканчэння прыватызацыі — шэсць дзён!

30 чэрвеня 2016 года — апошні дзень для падачы грамадзянамі дакументаў на прыватызацыю жыллёвыіх памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду.

Пасля гэтай даты непрыватызаванае жыллё дзе пераведзена ў разрад камерцыйнага, пражываючыя ў ім грамадзяне павінны будуць, акрамя камунальных паслуг, уносіць арэндную плату, праўда, з прымяненнем паніжаючага каэфіцыента, які ўстанаўлівае аблвыканкам. На сённяшні дзень 1 квадратны метр арэнднага жылля ў Лунінцы складае 1680 рублёў, у іншых населеных пунктах раёна — 1260 рублёў. Калі ў кватэры адсутнічае гарачае, халоднае водазабеспячэнне, водаадвядзенне (каналізацыя), цэнтральнае ацяпленне, сума паніжаецца на 10 працэнтаў за кожны адсутнічаючы від інжынернай сістэмы.

Звяртаем увагу, што жылыя памяшканні камерцыйнага і сацыяльнага выкарыстання, а таксама ў інтэрнатах і спецыяльныя жылыя памяшканні не падлягаюць прыватызацыі.

Парадак прыватызацыі жыллёвых памяшканняў устаноўлены гл. 23 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 28.08.2012 г.

У адпаведнасці з артыкулам 136 Жыллёвага Кодэкса Рэспублікі Беларусь для набыцця ва ўласнасць займаемага жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду наймальнік, паўналетнія члены яго сям’і, а таксама іншыя грамадзяне, за якімі ў адпаведнасці з заканадаўствам захоўваецца роўнае з наймальнікам права валодання і карыстання гэтым жылым памяш-каннем, падаюць заяву аб прыватызацыі.

У заяве ўказваецца сума ўносімых кожным удзельнікам прыватызацыі чэкаў “Жыллё” (пры іх наяўнасці) і памер грашовых даплат пасля заліку чэкаў. Да заявы прыкладаюцца наступныя дакументы:

  • пашпарты ці іншыя дакументы, якія засведчваюць асобы ўсіх, хто ўдзельнічае ў прыватызацыі; калі зарэгістраваны непаўналетнія дзеці, таксама неабходны пасведчанні аб нараджэнні;
  • пісьмовая згода адсутнічаючых грамадзян, за якімі захоўваецца права валодання і карыстання жылым памяшканнем, засведчаная натарыяльна;
  • дакумент, які пацвярджае права на льготы (калі яны ёсць);
  • імянныя чэкі “Жыллё” (пры іх наяўнасці) з выпіскай з чэкавага рахунка;
  • пісьмовая згода органаў апекі і папячыцельства на прыватызацыю жылых памяшканняў — у выпадку прыватызацыі жылых памяшканняў, у якіх жывуць без паўналетніх членаў сям’і дзеці-сіроты і дзеці, што засталіся без папячыцельства бацькоў;
  • пісьмовая згода папячыцеля, прыёмнага бацькі прыёмнай сям’і, бацькі-выхавальніка дзіцячага дома сямейнага тыпу на прыватызацыю жылога памяшкання — у выпадку прыватызацыі жылых памяшканняў, у якіх жывуць без паўналетніх членаў сям’і дзеці-сіроты і дзеці, што засталіся без папячыцельства бацькоў ва ўзросце ад 14 да 18 год.

Копія асабовага рахунка наймальніка, даведка аб тэхнічных характарыстыках прыватызуемай кватэры і іншыя дакументы запытваюцца і атрымліваюцца ар-ганізацыяй у парадку, які ўстаноўлены артыкулам 22 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах адміністрацыйных працэдур”.

У рамках распрацаванага Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь плана мерапрыемстваў, звязаных з завяршэннем працэдуры прыватызацыі дзяржаўнага жыллёвага фонду, арганізацыі ЖКГ прымаюць дакументы для прыняцця рашэння аб прыватызацыі ў рабочыя дні з 8.00 да 20.00, а ў апошні тыдзень месяца (з 27 да 30 чэрвеня ўключна) — з 6.00 да 24.00.

Рашэнне па заяве аб прыватызацыі жылля прымаецца не пазней чым у месячны тэрмін з даты падачы заявы, а пры заключэнні грамадзянінам дагавора на аказанне паслуг па правядзенню незалежнай ацэнкі рыначнага кошту жылога памяшкання — не пазней 2-ух месяцаў.

Пасля прыняцця рашэння аб прыватызацыі кватэры грамадзянін і члены яго сям’і, што ўдзельнічаюць у прыватызацыі, павінны звярнуцца ў натарыяльную кантору для засведчвання адпаведнага дагавора. Потым трэба ў арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй атрымаць тэхнічны пашпарт на кватэру і рэгістрацыйнае пасведчанне.

Тэрмін дзеяння рашэння аб прыватызацыі — 1 год з моманту яго прыняцця. Калі на працягу гэтага тэрміну дагавор прыватызацыі не будзе засведчаны ў натарыяльным парадку, то рашэнне страчвае сілу. Адмова ў прыватызацыі жылых памяшканняў можа быць абскарджана ў судовым парадку.

У адпаведнасці з артыкулам 140 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, асобныя катэгорыі грамадзян (з улікам жыллёвай квоты, або нерэалізаванага права на яе налічэнне) маюць права на прыватызацыю займаемых жылых памяшканняў на льготных умовах.

Да іх, у прыватнасці, адносяцца Героі Беларусі, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай Працы, поўныя кавалеры ордэнаў Айчыны, Славы, Працоўнай Славы; інваліды і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, іншыя грамадзяне з ліку катэгорый, вызначаных Законам Рэспублікі Беларусь “Аб ветэранах”; рэабілітаваныя грамадзяне — ахвяры палітычных рэпрэсій; інваліды з дзяцінства; грамадзяне, якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, інваліды з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС; грамадзяне, якія прымалі ў 1986-1987 гадах удзел у работах па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС і іншыя, устаноўленыя часткай першай пункта 1 гэтага артыкула.

У адпаведнасці з артыкулам 141 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, кошт аб’ектаў прыватызацыі вызначаецца з улікам іх спажывецкіх якасцей у цэнах, якія дзейнічаюць на дзень падачы заявы аб прыватызацыі. Парадак разліку ўстаноўлены Палажэннем аб вызначэнні кошту аб’ектаў прыватызацыі, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №421 ад 28.05.2013 г.

У выпадку нязгоды з ацэначным коштам, грамадзянін можа самастойна звярнуцца за правядзеннем незалежнай ацэнкі рыначнага кошту прыватызуемага жылога памяшкання ў спецыялізаваную дзяржаўную арганізацыю, напрыклад у адно з рэгіянальных падраздзяленняў РУП “Брэсцкае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры”. Зрабіць гэта можна да прыняцця рашэння аб прыватызацыі жылога памяшкання, а таксама ў перыяд яго дзеяння, калі дагавор куплі-продажу натарыяльна не засведчаны.

Аплата кошту прыватызуемых жылых памяшканняў можа рабіцца ў растэрміноўку да 40 год пры ўмове ўнясення першапачатковага ўзносу ў памеры не менш як 10 працэнтаў рэшткавага кошту, які падлягае аплаце. На штомесячныя ўзносы працэнты не налічваюцца.

Прыватызацыя жылых памяшканняў — гэта не абавязак, а права грамадзян, магчымасць стаць уласнікам.

 

Add Comment

Войти с помощью: