День молодежи 2016

IMG_5239

У раёне шумна і весела адсвяткавалі Дзень моладзі. Сотні юнакоў і дзяўчат прыйшлі ў гэты дзень на пляцоўку каля Лядовай арэны, каб прыняць удзел у разнастайных мерапрыемствах.

Свае акцыі правялі райкам БРСМ і Чырвоны Крыж. З паказальнай праграмай выступіў клуб «Самурай»
і лепшыя спартсмены па пауэрліфцінгу.

Падчас конкурсу па фігурным ваджэнні веласіпеда ўсе жадаючыя маглі прадэманстраваць свае ўменні, а самыя здольныя ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

Крыху пазней пачалі работу пляцоўка “Спяваем караоке” і фотавыстава “Савецкая моладзь”. Самыя маленькія мелі магчымасць паказаць свае таленты падчас конкурсаў малюнкаў на асфальце, “Рыбалка” і “Гарадскі паляўнічы”. Шмат жадаючых было сфатаграфавацца з роставымі лялькамі і паўдзельнічаць у акцыях  “Бурбалкі” і “Моладзь супраць СНІДу”.

Актывісты валанцёрскага руху райкама БРСМ «Добрае сэрца» разгарнулі маштабную дзейнасць па зборы прысмакаў, цацак і іншых канцылярскіх тавараў для дзяцей з сацыяльнага прытулку.

Бурнымі апладысментамі сустракалі маладых перадавікоў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый падчас узнагароджвання пераможцаў конкурсу “Малады чалавек года”.

Увесь вечар працавалі разнастайныя атракцыёны, а заканчэннем свята стала маладзёжная дыскатэка.

IMG_5241 IMG_5249 IMG_5254 IMG_5255 IMG_5262 IMG_5267 IMG_5276 IMG_5283 IMG_5284 IMG_5285 IMG_5295 IMG_5305 IMG_5331 IMG_5340 IMG_5343 IMG_5345 IMG_5346 IMG_5365 IMG_5368 IMG_5375 IMG_5395

Add Comment

Войти с помощью: